Пірэнеі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Пірэнэі
Pyrenees topographic map-ru.svg
Фізічная карта Пірэнэяў
Краіны
Даўжыня450 км
Найвышэйшая вяршыняАнета 
Вышэйшая кропка3404 м 
Пірэнеі (Іспанія)
Пірэнеі
Commons-logo.svg Аўдыё, фота і відэа на Вікісховішчы

Пірэне́і (фр.: Pyrénées, ісп.: Pirineos, акс.: Pirenèus, катал.: Pirineus, баскск.: Pirinioak) — горная сістэма ў Францыі, Іспаніі і Андоры, паміж Біскайскім залівам і Міжземным морам.

Даўжыня — 450 км, вышыня — да 3404 м (пік Анета). На захадзе развіты вапнякі, карст; у цэнтры — пераважна крышталічныя пароды, альпійскія формы рэльефу, ледавікі (плошча каля 40 км²); на ўсходзе хрыбты паніжаюцца, чаргуючыся з міжгорнымі ўпадзінамі. У ніжніх частках схілаў — зараслі міжземнаморскіх кустарнікаў, да 1800—2100 м пераважаюць лясы, вышэй — кустарнікі і сенажаці. Радовішчы баксітаў, жалезных руд. Важны кліматападзел (на поўнач ад Пірэнеяў — тэрыторыя з умераным кліматам, на поўдзень — з субтрапічным).

Эпанімам Пірэнеяў з’яўляецца Пірэна — гераіня антычнай міфалогіі, якая была разадрана звярамі і пахавана на Пірэнеях[1].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Сілій Італік. Пуніка, III, 415-443: тэкст на лацінскай мове

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]