Ланды (дэпартамент)
Выгляд
| Ланды Landes | |
|---|---|
Герб | |
| Месцазнаходжанне | |
| Інфармацыя | |
| Нумар: | 40 |
| Рэгіён: | Аквітанія |
| Прэфектура: | Мон-дэ-Марсан |
| Акруг: | 2 |
| Кантонаў: | 30 |
| Камун: | 331 |
| Статыстыка | |
| Насельніцтва | 68-е месца |
| -1999 | 327,3 тыс. |
| Шчыльнасць насельніцтва: | 35 чал/км² |
| Плошча: | 9243 км² |
Ланды (фр. Landes) — дэпартамент на паўднёвым захадзе Францыі, адзін з дэпартаментаў рэгіёна Аквітанія. Парадкавы нумар 40. Адміністрацыйны цэнтр — Мон-дэ-Марсан. Насельніцтва 327,3 тыс. чалавек (68-е месца сярод дэпартаментаў, даныя 1999 г.).
Ланды — адзін з першых 83 дэпартаментаў, утвораных падчас Вялікай французскай рэвалюцыі ў сакавіку 1790 г. Паўстаў на тэрыторыі былых правінцый Гіень і Гасконь.
Плошча тэрыторыі 9243 км² — па гэтым паказчыку Ланды займаюць другое месца сярод кантынентальных дэпартаментаў краіны. У Ландах размешчаны адзін з самых буйных у Францыі лясных масіваў, які займае каля 67% тэрыторыі дэпартамента. Уваходзіць у склад аднайменнай прыроднай вобласці.
Дэпартамент уключае 2 акругі, 30 кантонаў і 331 камуну.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Сайт прэфектуры Архівавана 15 кастрычніка 2012.
- Ахоўваныя лясы пясчаных выдмаў Архівавана 24 лютага 2006.