Перайсці да зместу

Беларусь (гасцініца, Мінск)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Гасцініца Беларусь, Мінск)
Беларусь
Краіна
Месцазнаходжанне
Канец будаўніцтва 1987
Колькасць паверхаў 22
Архітэктар Леў Мікалаевіч Пагарэлаў
SkyscraperPage 25679
Сайт hotel-belarus.com

Гасцініца «Беларусь» размешчана ў Мінску на вул. Старажоўскай, на ўзгорку левага берага р. Свіслач. Добра ўпісваецца ў ансамбль забудовы праспекта Машэрава. Пабудавана ў 1987 г. (архітэктары Л. Пагарэлаў, Л. Кустова[1]).

Вышынны 22-павярховы трохпялёсткавы ў сячэнні будынак, разлічаны на 1000 месцаў. Дойлідства заснаванае на рытме прамавугольных аконных праёмаў і навясных тонкіх пілонаў. Тарцы крылаў маюць пластычнае У-падобнае завяршэнне і вертыкальную стужку балконаў. З боку галоўнага ўваходу выступае аднапавярховы аб’ём вестыбюля і фае. Планіроўка тыпавога паверха радыяльная: ад цэнтральнай ліфтавай групы разыходзяцца тры калідоры з двухбаковым размяшчэннем нумароў. Каля ліфтавай групы і ў тарцах двух крылаў міжпаверхавыя лесвіцы. На дваццаць другім паверсе — кафэ.

Ад атэльнага корпуса ў бок праспекта Машэрава (былая Паркавая магістраль) выступае самастойнае двухпавярховае крыло з круглым у плане блокам рэстарану, завершаным цыліндрычным светлавым ліхтаром.

  1. Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)