Леў Мікалаевіч Пагарэлаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Леў Мікалаевіч Пагарэлаў
Дата нараджэння 27 чэрвеня 1929(1929-06-27)
Месца нараджэння
Дата смерці 27 снежня 2010(2010-12-27) (81 год)
Альма-матар
Месца працы
Навуковае званне
Прэміі
прэмія Савета Міністраў СССР
Узнагароды

Леў Мікалаевіч Пагарэ́лаў (нар. 27 чэрвеня 1929, г. Ачакаў, Мікалаеўская вобласць — 27 снежня 2010) — беларускі архітэктар. Заслужаны архітэктар БССР (1973). Правадзейны член Беларускай акадэміі архітэктуры (1999).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1954 годзе скончыў з адзнакай архітэктурны факультэт Адэскага інжынерна-будаўнічага інстытута. Па размеркаванні накіраваны ў г. Мінск, дзе ў 1954-1991 гадах працаваў у інстытуце «Мінскпраект» (з 1964 кіраўнік архітэктурна-канструктарскай майстэрні). У 1991 годзе па ўзросце сышоў на пенсію. У 1993-2002 гадах узначальваў персанальную творчую архітэктурную майстэрню пры Саюзе архітэктараў Беларусі. З 1996 года дырэктар праектнага прадпрыемства «Творчая майстэрня заслужанага архітэктара Л. М. Пагарэлава».

У 1960 годзе ўступіў у Саюз архітэктараў Беларусі, членскі білет № 81.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Храм-помнік «У гонар усіх Святых і ў памяць бязвінна забітых у Айчыне нашай»
Аўтавакзал «Усходні»
Дом міласэрнасці
Будынак Епархіяльнага ўпраўлення па вул. Вызвалення
Будынак Мінскпраекта па вуліцы Берсана

Асноўныя работы (у Мінску): жылыя дамы па вуліцах Казлова, Енісейскай, Апанскага, Серафімовіча, Партызанскім праспекце, у мікрараёне Чыжоўка (1960—1970-я гг.), па вул. Танкавай (1977—1984, у сааўтарстве), Омскім завулку, на Велазаводскай пл., масты цераз р. Свіслач па вуліцах Кастрычніцкай і Аранскай (1962), гасцініца «Турыст» (1972), будынкі Цэнтральнага навукова-даследчага і праектна-тэхналагічнага інстытута арганізацыі і тэхнікі кіравання па Партызанскім праспекце (1973, у сааўтарстве), інстытута «Мінскпраект» па вул. Берсана (1975, у сааут.), гасцініца «Кастрычніцкая» па вул. Кірава (1980), мінскі аўтавакзал «Усходні» (1983, у сааўтарстве)[1], будынак Епархіяльнага ўпраўлення па вул. Вызвалення (1984, у сааўт.)[2], станцыі метрапалітэна «Маскоўская» (1984, прэмія СМ СССР 1987) і «Пралетарская» (1990, абедзве у сааўт.), 22-павярховая гасцініца «Беларусь» з рэстаранам на 500 месцаў, Дом палітычнай асветы - цяпер кінаканцэртная зала «Мінск» (абодва 1987, у сааўтарстве)[1], Дом міласэрнасці па Старабарысаўскім тракце (2002)[2], прадпрыемства «Анегін» па Партызанскім праспекце, корпус спартыўных заняткаў архітэктурна-будаўнічага тэхнікума, храм-помнік «У гонар усіх Святых і ў памяць бязвінна забітых у Айчыне нашай», новы корпус Абкама па вул. Кірава, шэраг жылых дамоў з убудаванымі крамамі ў першых паверхах, Палац шлюбаў у чыг. па вул. Камуністычнай, галоўны корпус 2-й клінічнай бальніцы па вул. Леніна і інш.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Заслужаны архітэктар БССР (1973), лаўрэат прэміі Савета Міністраў СССР (1987), лаўрэат ганаровага прыза «Дойлід Беларусі» (2008), узнагароджаны Ганаровымі граматамі Мінскага абкама КП БССР (1967), Прэзідыума Беларускага Рэспубліканскага Савета Прафсаюзаў (1972), Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР (1982), Дзяржбуда БССР (1988-89), Мінскага гаркама КПБ і Мінгарвыканкама (1989), Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва (1999), Беларускай акадэміі архітэктуры (1999), граматай у імя Святога Роўнаапостальнага Вялікага Князя Уладзіміра (1985), Патрыяршай граматай (1998); медалямі «За доблесную працу» (1970), «Ветэран працы» (1986), сярэбраным медалём ВДНГ СССР (1983), ордэнам Прападобнага Сергія Раданежскага III ст. (2002).

Зноскі

  1. а б Пагарэлаў Леў Мікалаевіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
  2. а б Погорелов Лев Николаевич // Республика Беларусь: Энциклопедия в 6 т. Т. 6: Пейзаж ― Снегирёв / редкол.: Г. П. Пашков и др. — Минск: БелЭн, 2008. — 748 с. ISBN 985-11-0341-1.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]