Гаэтан Какуджы
| Гаэтан Какуджы | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
| |||||||
|
|||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
3 кастрычніка 1942 |
||||||
| Смерць |
21 ліпеня 2009 (66 гадоў) |
||||||
| Грамадзянства | |||||||
Гаэтан Какуджы (фр.: Gaëtan Kakudji; 3 кастрычніка 1942 — 21 ліпеня 2009) — кангалезскі журналіст, актывіст і палітык. Стрыечны брат Ларана Кабілы[2].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў Анкора, правінцыя Катанга. Вучыўся ў Лувенскім універсітэце, дзе атрымаў ступень у галіне палітычных, эканамічных і сацыяльных навук. Працаваў журналістам у брусельскай газеце La Cité[3].
У 1970-х і 1980-х гадах жыў у Льежы і прадстаўляў кангалезскую апазіцыйную Партыю народнай рэвалюцыі ў Бельгіі[2]. Прызначаны намеснікам генеральнага сакратара і членам ЦК партыі. Адказваў за знешнюю палітыку і міжнародныя адносіны. Пазней з’яўляўся першым намеснікам генеральнага сакратара Альянсу дэмакратычных сіл вызвалення Конга[2].
Пасля прыходу Кабіла да ўлады ў 1997 годзе, прызначаны губернатарам правінцыі Катанга[3]. У студзені 1998 года заняў пасаду міністра ўнутраных спраў[4]. Знаходзіўся на пасадзе да красавіка 2001 года[4].
Пасля забойства Кабілы 16 студзеня 2001 года ўвайшоў у склад надзвычайнага камітэта, які прызначыў новым кіраўніком дзяржавы Жазефа Кабілу[2].
У кастрычніку 2003 года абраны ў Сенат[5].
Памёр у бальніцы Сен-Люк у Бруселі 21 ліпеня 2009 года пасля тыднёвай шпіталізацыі[3][2].
Заўвагі
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Braeckman, Colette (21 July 2009), Kakudji: disparition d'un Tonton, Le Soir(фр.), Праверана 2020-08-04
- Décès du sénateur congolais Gaëtan Kakudji, RTBF, 22 July 2009, Праверана 2020-08-04
- Le sénateur Gaëtan Kakudji est mort ce mardi à Bruxelles, Radio Okapi, 21 July 2009, Праверана 2020-08-05
- Phythian, Nicholas (28 August 1998), Fighting breaks out near capital as Kabila allies send more troops, Irish Times, Праверана 2020-08-04
- Research Directorate (18 December 2002), A list of individuals who have occupied the office of the Minister of the Interior since the coming into power of Laurent-Désiré Kabila ..., Refworld, Canada: Immigration and Refugee Board of Canada, Праверана 2020-08-05