Ларан Кабіла
| Ларан Кабіла | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| фр.: Laurent-Désiré Kabila | |||||||
| | |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Мабуту Сесэ Секо | ||||||
| Пераемнік | Жазеф Кабіла | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
27 лістапада 1939[1][2] |
||||||
| Смерць |
не раней за 16 студзеня 2001 |
||||||
| Месца пахавання | |||||||
| Жонка | Sifa Mahanya[d] | ||||||
| Дзеці | Жазеф Кабіла, Aimée Kabila Mulengela[d], Jaynet Kabila[d] і Zoé Kabila[d] | ||||||
| Грамадзянства | |||||||
| Веравызнанне | англіканства | ||||||
| Партыя | |||||||
| Адукацыя | |||||||
| Дзейнасць | палітыка[3] | ||||||
| Бітвы | |||||||
| Узнагароды | |||||||
Ларан-Дэзірэ Кабіла (фр.: Laurent-Désiré Kabila; 27 лістапада 1939 — 16 студзеня 2001) — прэзідэнт Дэмакратычнай Рэспублікі Конга. З’яўляўся паплечнікам Патрыса Лумумбы і быў асабіста знаёмы з Чэ Геварай. У 1967 годзе заснаваў Народную рэвалюцыйную партыю і падняў паўстанне ў правінцыі Паўднёвае Ківу, дзе ўтварылася самаабвешчаная дзяржава, якая праіснавала да 1988 года. У 1996 годзе з дапамогай руандыйскіх тутсі ўзначаліў узброеную барацьбу супраць Мабуту Сесе Секо і захапіў уладу ў краіне.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў Джадатвілі (цяпер Лікасі), правінцыя Катанга. Этнічны банту. Належаў да народнасці луба, як і яго бацька; маці — прадстаўніца народнасці лунда. Атрымаў адукацыю ў Францыі, дзе вывучаў палітычную філасофію, і ва Універсітэце Дар-эс-Салама[4].
Падчас вучобы ў Францыі захапіўся марксісцкімі ідэямі. Пасля вывучаў марксісцка-ленінскае вучэнне ў Нанкіне (Кітай) і ў Албаніі[5].
Пасля атрымання Конга незалежнасці ў 1960 годзе Кабіла стаў намеснікам камандуючага моладзевым крылом арганізацыі «Балукат» (асацыяцыя племя балуба ў Катанзе), актыўна ваяваў супраць катангскіх войск Маіза Чомбэ. Тады Кабіла падтрымліваў лумумбістаў, якія абвясцілі ў Стэнлівілі Народную Рэспубліку Конга.
У 1965 годзе супрацоўнічаў з Чэ Геварай, які прыехаў у Конга з прыкладна сотняй сваіх байцоў з намерам зладзіць рэвалюцыю па кубінскім узоры.
У 1967 годзе разам са сваімі байцамі стаў базіравацца ў горным раёне правінцыі Паўднёвае Ківу, на захад ад возера Танганьіка. Там заснавана Народна-рэвалюцыйная партыя, а затым пры падтрымцы КНР узнікла самаабвешчаная марксісцкая дзяржава.
Да канца 1970-х гадоў палітык істотна разбагацеў, абзавёўся ўласнымі асабнякамі за мяжой.
У кастрычніку 1996 года Кабіла на чале племя тутсі пачаў вайну супраць племя хуту, паклаўшы пачатак Першай кангалезскай вайне. Пры падтрымцы Бурундзі, Уганды і Руанды ён у маі 1997 года зрынуў дыктатара Мабуту і абвясціў сябе прэзідэнтам.
У 1998 годзе былыя саюзнікі Кабілы — Уганда і Руанда — выступілі супраць яго і падтрымалі новае паўстанне. Пачалася маштабная Другая кангалезская вайна. Кабіла знайшоў новых саюзнікаў у кіраўніцтве Зімбабвэ, Намібіі і Анголы і з дапамогай іх войскаў утрымаў за сабой паўднёвую і заходнюю часткі краіны.
16 студзеня 2001 года прэзідэнт атрымаў агнястрэльнае раненне пры не зусім ясных абставінах (па афіцыйнай версіі — падчас спробы дзяржаўнага перавароту) і быў дастаўлены на самалёце ў Зімбабвэ, дзе праз два дні было абвешчана аб яго смерці[6]. Наступным кіраўніком дзяржавы стаў яго 29-гадовы сын Жазеф Кабіла.
Заўвагі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Laurent Désiré Kabila // Proleksis enciklopedija, Opća i nacionalna enciklopedija — 2009.
- ↑ Mzee Laurent-Desire Kabila // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Národní autority České republiky Праверана 17 жніўня 2025.
- ↑ Laurent-Desire Kabila Biography. Архівавана з першакрыніцы 25 красавіка 2013. Праверана 4 жніўня 2008.
- ↑ Пуля охранника для Кабилы (руск.). Архівавана з першакрыніцы 21 мая 2014. Праверана 4 жніўня 2008.
- ↑ Политическое тело: как превратить смерть правителя в объект манипуляций (руск.). Архівавана з першакрыніцы 2 верасня 2016. Праверана 2 верасня 2016.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Ngolet François. Crisis in the Congo: The Rise and Fall of Laurent Kabila. — illustrated ediction. — N. Y. : Palgrave Macmillan, 2010. — 14 December. — 314 p. — ISBN 9780230116252. — OCLC 711702585. (англ.)
- Nzongola-Ntalaja Georges. The Congo from Leopold to Kabila: a people’s history. — 3-st edition, inprinted. — L.; N. Y. : Zed Books, 2002. — 264 p. — ISBN 9781842770535. (англ.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Президент из племени Луба (руск.). Архівавана з першакрыніцы 21 мая 2014.
- Нарадзіліся 27 лістапада
- Нарадзіліся ў 1939 годзе
- Нарадзіліся ў Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга
- Памерлі ў Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга
- Выпускнікі ўніверсітэта Дар-эс-Салама
- Выпускнікі Бялградскага ўніверсітэта
- Кавалеры ордэна Леапарда
- Асобы
- Памерлі 16 студзеня
- Памерлі ў 2001 годзе
- Палітыкі XXI стагоддзя
- Забітыя прэзідэнты
- Марксісты
- Прэзідэнты Дэмакратычнай Рэспублікі Конга