Перайсці да зместу

Гаўлічкаў-Брод

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Гаўлічкуў-Брод)
Горад
Гаўлічкаў-Брод
Havlíčkův Brod
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Край
Раён
Каардынаты
Кіраўнік
Першая згадка
Ранейшыя назвы
Дойчбрад - да 1948
Горад з
Плошча
64,9 км²
Вышыня цэнтра
422 м
Насельніцтва
23 549 чалавек (2012)
Часавы пояс
Паштовы індэкс
580 01
Аўтамабільны код
J (старыя HB)
Афіцыйны сайт
muhb.cz (чэшск.)
Гаўлічкаў-Брод на карце Чэхіі
Гаўлічкаў-Брод (Чэхія)
Гаўлічкаў-Брод

Га́ўлічкаў-Брод (чэшск.: Havlíčkův Brod, старая назва Německý Brod, ням.: Deutschbrod) — горад у Краі Высачына Чэхіі. Размешчаны на рацэ Сазаве, у межах Чэшска-Мараўскага ўзвышша.

Насельніцтва 24,3 тыс. жыхароў (2003). Плошча складае 64,9 км².

Развіты машынабудаванне, тэкстыльная і харчовая прамысловасць.

Упершыню згадваецца ў XII стагоддзі. Атрымаў развіццё ў выніку адкрыцця сярэбраных радовішчаў на Сазаве. Правамі горада валодае з 1257. Насельніцтва горада ў XIII — пачатку XX стст. было пераважна нямецкім (і з 1310 горад быў вядомы як Нямецкі Брод). Падчас Гусіцкіх войнаў насельніцтва горада падтрымала Жыгімонта, таму 22 студзеня 1422 горад быў разбураны Янам Жыжкам (адбудаваны ў 1429). На працягу XVI—XVII з'яўляўся культурным цэнтрам; прамысловасць (галоўным чынам — тэкстыльная) атрымала развіццё ў XIX стагоддзі. Тады ж горад стаў буйным чыгуначным вузлом. Усё нямецкае насельніцтва горада было выселена ў 1945. У тым жа годзе горад атрымаў сваю сучасную назву ў гонар пісьменніка XIX стагоддзя Карэла Гаўлічка-Бораўскага.

У горадзе — навукова-даследчы і селекцыйны інстытут бульбаводства.

Гарады-пабрацімы

[правіць | правіць зыходнік]

Людзі, звязаныя з горадам

[правіць | правіць зыходнік]
  1. а б Drbna.cz — 2022. Праверана 6 лістапада 2023.