Ян Вацлаў Антанін Стаміц
Ян Вацлаў Антанін Стаміц Jan Václav Antonín Stamic Johann Wenzel Anton Stamitz | |
---|---|
![]() | |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 19 чэрвеня 1717[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 27 сакавіка 1757[2][3] (39 гадоў) ці 30 сакавіка 1757[1] (39 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Краіна | |
Дзеці: | Anton Stamitz[d] і Franziska Lang[d] |
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | кампазітар, дырыжор, музыказнавец, філосаф |
Інструменты | скрыпка |
Жанры | класічная музыка |
![]() |
Ян Вацлаў Антанін Стаміц (чэшск.: Jan Václav Antonín Stamic; ням.: Johann Wenzel Anton Stamitz; 19 чэрвеня 1717, Гаўлічкаў-Брод — 27 сакавіка 1757, Мангейм) — чэшскі кампазітар і скрыпач, дырыжор, педагог; заснавальнік мангеймскай школы, новага канцэртнага стылю аркестравага выканання. Бацька Карала Стаміца і Антаніна Стаміца.
Нарадзіўся ў сям'і арганіста. Вучыўся ў бацькі Антаніна Ігнаца Стаміца, у 1728—1734 гг. у гімназіі ў Йіглаве, затым у Карлавым універсітэце ў Празе. Як скрыпач-віртуоз шмат канцэртаваў. Прыдворны музыкант у Пфальцы і Мангейме, кіраваў прыдворнай капэлай у Штутгарце. З 1744 года 1-ы скрыпач, з 1748 года кіраўнік Мангеймскай капэлы.
Стаміц лічыцца заснавальнікам мангеймскай музычнай (кампазітарскай і аркестравай) школы, для якой характэрны, у прыватнасці, беспрэцэдэнтная самастойнасць партый духавых інструментаў і інтэнсіўнае выкарыстанне крэшчэнда ўсяго аркестра ў процівагу стрыманай дынаміцы барочнай музыкі.
Творчасць[правіць | правіць зыходнік]
Спрыяў станаўленню класічнага тыпу 4-часткавай сімфоніі, узмацніў тэматычныя і дынамічныя кантрасты ў санатна-сімфанічным цыкле, рэфарматар аркестра (уключыў у яго склад валторны і кларнеты). Сярод твораў: больш за 70 сімфоній, 10 аркестравых трыа, 16 канцэртаў для скрыпкі з аркестрам, канцэрт для кларнета з арк. (першы ў гісторыі музыкі), камерна-інстр. ансамблі, культавая харавая музыка і інш.
Паўплываў на творчасць еўрапейскіх кампазітараў 18 ст. Сярод вучняў яго сыны Карал Стаміц і Антанін Стаміц і інш.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118752618 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 26 красавіка 2014.
- ↑ 2,0 2,1 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ 3,0 3,1 3,2 3,3 Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
- ↑ 4,0 4,1 Стамиц Ян Вацлав Антонин // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15: Следавікі — Трыо. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15), ISBN 985-11-0035-8.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ян Вацлаў Антанін Стаміц
- Ян Вацлаў Антанін Стаміц: Ноты твораў на International Music Score Library Project
- Асобы
- Музыканты паводле алфавіта
- Нарадзіліся 19 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1717 годзе
- Памерлі 27 сакавіка
- Памерлі ў 1757 годзе
- Памерлі 30 сакавіка
- Памерлі ў Мангейме
- Выпускнікі Карлава ўніверсітэта
- Кампазітары Чэхіі
- Кампазітары Германіі
- Скрыпачы Чэхіі
- Скрыпачы Германіі
- Дырыжоры Чэхіі
- Дырыжоры Германіі
- Акадэмічныя музыканты Германіі
- Акадэмічныя музыканты Чэхіі