Гварына Гварыні
Гварына Гварыні | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 17 студзеня 1624[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 6 сакавіка 1683[4][1][…] (59 гадоў) |
Месца смерці | |
Уплыў на | George of Trebizond[d] |
![]() |
Гварына Гварыні (Guarino Guarini; 1624—1683) — італьянскі архітэктар, матэматык і багаслоў з ордэна тэатынцаў, які працаваў пераважна на поўначы Італіі. Яго радыкальнае барока вядома як architectura obliqua («крывалінейнае дойлідства»).
Шмат падарожнічаў, наведаў Лісабон і Прагу. Апублікаваў чатыры трактаты на матэматычныя і астранамічныя тэмы. Як архітэктар знаходзіўся пад уплывам Бараміні. Пры пабудове царквы Боскага Провіду ў Лісабоне і палацца Карыньяна ў Турыне праявіў сябе выдатным майстрам мудрагелістых архітэктурных вырашэнняў.
Гварыні быў адным з нешматлікіх архітэктараў XVII стагоддзя, якія шанавалі готыку і вучыліся ў сярэднявечных дойлідаў. У той жа час ён абапіраўся ў сваіх архітэктурных праектах на веды стэрэаметрыі, сярод усіх геаметрычных формаў аддаючы перавага авалу.
Зноскі
- ↑ а б Marconi N. GUARINI, Guarino // GUARINI, Guarino — 2003. — Vol. 60.
- ↑ Guarino Guarini // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Guarino Guarini // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ Guarino Guarini