Езіды

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Езіды
(êzdî)
Yazidism08.jpg
Мужчыны-езіды
Агульная колькасць каля 1 млн.[1]
Рэгіёны пражывання Ірак, Сірыя, Арменія, Грузія
Мова курманджы
Рэлігія езідызм
Блізкія этнічныя групы курды, персы, талышы, асеціны

Езіды (курд.: êzdî) — субэтнічная і канфесійная група ў складзе курдскага народа. Размаўляюць на курманджы — паўночным дыялекце курдскай мовы, вызнаюць езідызмманатэістычную рэлігію на аснове зараастрызма.

Рассяленне[правіць | правіць зыходнік]

У цяперашні час езідаў налічваецца не менш за мільён чалавек. Большасць езідаў расселена ў рэгіёне Курдыстана на тэрыторыі Ірака і Сірыі. Таксама пражываюць у Арменіі, дзе з'яўляюцца другой па колькасці этнічнай групай пасля армян, у Грузіі, Расіі і краінах Заходняй Еўропы.

Па дадзеных перапісу насельніцтва 2009 года, на тэрыторыі Беларусі пражывала 45 езідаў[2].

Зноскі