Стафан Францкевіч-Радзімінскі
Стафан Францкевіч-Радзімінскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() герб «Бродзіц»[d] | |||||||
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне | каля 1610 | ||||||
Смерць | 16 жніўня 1693 | ||||||
Род | Францкевічы-Радзімінскія[d] | ||||||
Бацька | Ян Францкевіч-Радзімінскі[d] | ||||||
Маці | N з Нарушэвічаў[d] | ||||||
Жонка | Марыяна з Раецкіх[d] | ||||||
Дзеці | Гедэон Міхал Францкевіч-Радзімінскі | ||||||
Веравызнанне | кальвінізм | ||||||
Бітвы |
Стафан Францкевіч-Радзімінскі (? — 1693) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Паходзіў са шляхецкага роду Францкевічаў-Радзімінскіх герба «Бродзіц». Малодшы сын харужага лідскага Яна і невядомай з Нарушэвічаў. Харужы новагародскі ў 1654 годзе, каралеўскі дваранін, староста слонімскі.
Удзельнічаў у вайне Расіі з Рэччу Паспалітай 1632—1634 гадоў, у бітве з украінскім казакамі пад Зборавым у 1649 годзе , у вайне Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоў. Вызначыўся ў Хацінскай бітве 1673 года, у Венскай кампаніі 1683 года.
Шмат разоў з 1648 года выбіраўся паслом на соймы, уваходзіў у шматлікія соймавыя камісіі.
Сям’я[правіць | правіць зыходнік]
Быў некалькі разоў быў жанаты: спачатку з Крышкоўскай, потым з Ежавай Храптовічавай і, нарэшце, з Марыянай з Раецкіх, ваевадзянкай менскай, з якой пакінуў дачку Ганну Эльжбету і двух сыноў. Адзін з іх, Міхал Гедэон, быў харунжым надворным літоўскім[1].
Зноскі
- ↑ Frąckiewicz Radzimiński Stefan h. Brodzic Архівавана 21 кастрычніка 2020.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Пазднякоў В. Францкевічы-Радзімінскія // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 705. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.