Крыштаф Патоцкі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Крыштаф Патоцкі
Krzysztof Potocki
POL COA Pilawa.svg
Герб «Пілява»
Вялікі падчашы літоўскі
1661 — 1675
Папярэднік: Міхал Казімір Радзівіл
Пераемнік: Ян Кароль Дольскі
 
Веравызнанне: кальвінізм
Нараджэнне: каля 1600
Смерць: 1675(1675)
Род: Патоцкія
Бацька: Андрэй Патоцкі
Маці: Кацярына Бучацкая-Твароўская
Жонка: Алена Валовіч,
Альжбета Раецкая
Дзеці: няма

Крыштаф Патоцкі (каля 1600 — верасень або кастрычнік 1675) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

Паходзіў з роду Патоцкіх, прадстаўнікі якога займалі пасады ў асноўным у Польскім каралеўстве. Сын Андрэя Патоцкага, камянецкага кашталяна.

Праз шлюб з Аленай Валовіч набыў мястэчка Сідра ў Гарадзенскім павеце, мястэчкі Галоўчын, Новы Быхаў, сяло Тайманаў у Аршанскім павеце; меў вёску Здзітавец у Берасцейскім ваяводстве. У другім шлюбе жанаты з Альжбетай Раецкай (удава Аляксандра Халецкага і Гедэона Міхала Трызны).

Займаў дзяржаўныя пасады ў ВКЛ: чашнік у 16451646, падстолі ў 16461653, стольнік у 16531658, крайчы ў 16581661, падчашы з 1661, маршалак Трыбунала ВКЛ у 1662 і 1673. Выбіраўся паслом на соймы.

Удзельнічаў у вайне з украінскімі казакамі, у Лоеўскай бітве 1649, у вайне з Расіяй 1654—1667 (кампаніі 16541655). Быў звязаны з Багуславам і Янушам Радзівіламі, але не падпісаў Кейданскі дагавор 1655. Вызнаваў кальвінізм.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]