Гелеспонцкая Фрыгія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Гелеспонцкая Фрыгія — сатрапія дзяржавы Ахеменідаў, якая існавала ў старажытнасці ў Анатоліі, у яе склад уваходзілі: Траада, Мізія, Віфінія, рэзідэнцыя сатрапа размяшчалася на поўдзень ад Кізіка ў Мізіі[1]. Сатрапам Дарыя III у Гелеспонцкай Фрыгіі быў Фарнабаз III, пазней сатрапам стаў Калас, прызначаны на гэту пасаду Аляксандрам Македонскім, пасля падпісання пагаднення ў Трыпарадысе — Арыдэй. Паводле меркавання Страбона ў склад Гелеспонта і «набытай» Фрыгіі ўваходзіла таксама «малая» Фрыгія. Меркаванні іншых географаў разыходзяцца[2].

Зноскі