Эрытрацыты

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Эрытрацыты (ад грэч. ἐρυθρός - чырвоны і грэч. κύτος- ёмішча, клетка), таксама вядомыя пад назвай чырвоныя крывяныя цельцы — клеткі крыві чалавека, пазваночных жывёл і некаторых беспазваночных (сіпункулід, у якіх эрытрацыты плаваюць у паражніны цэлома).