Генадзь Ільіч Лазюк
Генадзь Ільіч Лазюк | |
---|---|
Дата нараджэння | 2 красавіка 1927 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 8 кастрычніка 2021 (94 гады) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | генетык |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
|
Узнагароды |
Генадзь Ільіч Лазюк (2 красавіка 1927, Мінск — 8 кастрычніка 2021) — беларускі генетык. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1995), член-карэспандэнт Акадэміі медыцынскіх навук СССР (1986) і Расійскай акадэміі медыцынскіх навук [1], член-карэспандэнт Расійскай акадэміі навук (2014)[2], доктар медыцынскіх навук (1976), прафесар (1978). Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (2000). Ганаровы член Універсітэта г. Сан-Паўлу (Бразілія, 2001) і ўніверсітэта г. Хірасіма (Японія, 2002).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Мінскі медыцынскі інстытут (1950).
З 1950 года судова-медыцынскі эксперт Палескага абласнога бюро судова-медыцынскай экспертызы, з 1952 года загадчык паталагаанатамічнага аддзялення абласной бальніцы. З 1957 года санітарны ўрач Аблспажыўсаюза, у 1959—1967 гадах загадчык паталагаанатамічнага аддзялення Дарожнай бальніцы.
У 1967—1981 гадах старшы навуковы супрацоўнік, загадчык лабараторыі ЦНДЛ Мінскага медыцынскага інстытута. У 1981—1988 гадах дырэктар філіяла Інстытута медыцынскай генетыкі АМН СССР. З 1988 года дырэктар НДІ спадчынных і прыроджаных захворванняў Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.
З 2005 года галоўны навуковы супрацоўнік Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта[3]. Памёр 8 кастрычніка 2021 года.
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Навуковыя даследаванні звязаны з вывучэннем генетыкі, фенатыпічнага праяўлення праяўленне і дыягностыкі храмасомных сіндромаў, сіндромаў недахопа развіцця нехрамасомнай этыялогіі, эпідэміялогіі недахопа развіцця, а таксама з арганізацыяй сістэмы генетычнага маніторынгу ў Беларусі. У апошнія гады асноўныя даследаванні прысвечаны высвятленню генетычных наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і метадам прафілактыкі спадчыннай паталогіі. Прапанаваў арыгінальны падыход комплекснага клініка-марфалагічнага даследавання, які дазваляе вызначыць колькасны ўклад генетычных і знешніх фактараў у паходжанні парушэнняў эмбрыянальнага развіцця ў чалавека. Пад яго кіраўніцтвам устаноўлена генетычная структура шэрагу монамутантных формаў сіндромаў, выдзелена 7 невядомых раней. Пры яго ўдзеле ў 1960-х створана медыка-генетычная служба Беларусі.
Аўтар больш за 320 навуковых прац, у т.л. 10 манаграфій.
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Тератология человека. М., 1979.
- Наследственные синдромы множественных врожденных пороков развития. М., 1983.
- Врожденные пороки развития // Общая патология человека: рук. для врачей: в 2 т. 2-е изд., перераб. и доп. М.: Медицина, 1990. Т. 2. С. 149—196.
- Болезни плода, новорожденного и ребенка. Мн., 1991 (в соавт.).
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Лазю́к Генадзь Ільіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — С. 103. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Профіль Г. І. Лазюка на сайце НАН Беларусі
- Профіль Г. І. Лазюка на сайце Расійскай акадэміі навук
- Академик Лазюк: Для меня Минск не столица, а город детства
- Генадзь Ільіч Лазюк у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)