Генадзь Уладзіміравіч Ахрамовіч
Генадзь Уладзіміравіч Ахрамовіч | |
---|---|
Нараджэнне |
23 лютага 1965 |
Смерць | 14 сакавіка 2021 (56 гадоў) |
Адукацыя | |
Дзейнасць | дыпламат, ваенны |
Узнагароды |
Генадзь Уладзіміравіч Ахрамовіч (23 лютага 1965, Марохарава, Жыткавіцкі раён, Гомельская вобласць — 14 сакавіка 2021, Мінск) — беларускі ваенны і дыпламат.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся 23 лютага 1965 года ў в. Марохарава Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці.
У 1986 годзе з адзнакай скончыў Кіеўскае вышэйшае ваеннае агульнавайсковае каманднае вучылішча, у 1994 годзе — Маскоўскую ваенна-дыпламатычную акадэмію, у 1996 годзе — навучальныя курсы МЗС ФРГ для маладых дыпламатаў з краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.
У 1986—1995 гадах — служба ва Узброеных Сілах СССР / Рэспублікі Беларусь. У 1995—1997 гадах — трэці сакратар, першы сакратар упраўлення краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы МЗС Рэспублікі Беларусь. У 1997—2000 гадах — першы сакратар Пасольства Рэспублікі Беларусь у Латвійскай Рэспубліцы. У 2000—2003 гадах — саветнік, намеснік начальніка ўпраўлення двухбаковых адносінаў з краінамі СНД МЗС Рэспублікі Беларусь. У 2003—2009 гадах — Генеральны консул Рэспублікі Беларусь у Даўгаўпілсе (Латвійская Рэспубліка).
У 2009—2015 гадах — пасол па асобых даручэннях МЗС Рэспублікі Беларусь.
З 25 чэрвеня 2015 года па 19 лістапада 2020 года[1] быў Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Азербайджанскай Рэспубліцы.
Валодаў нямецкай і іспанскай мовамі.
Памёр 14 сакавіка 2021 года ад каранавіруснай інфекцыі[2].
Быў жанаты, меў дачку Таццяну.
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
- Ордэн «За службу Радзіме» III ступені,
- Ордэн Пашаны.
Зноскі
- Нарадзіліся 23 лютага
- Нарадзіліся ў 1965 годзе
- Нарадзіліся ў Жыткавіцкім раёне
- Памерлі 14 сакавіка
- Памерлі ў 2021 годзе
- Выпускнікі Кіеўскага вышэйшага агульнавайсковага каманднага вучылішча
- Выпускнікі Ваенна-дыпламатычнай акадэміі
- Кавалеры ордэна «За службу Радзіме» III ступені
- Кавалеры ордэна Пашаны (Беларусь)
- Асобы
- Дыпламаты Беларусі
- Консулы Беларусі ў Латвіі
- Паслы Беларусі ў Азербайджане
- Памерлі ад каранавіруснай інфекцыі COVID-19