Генрых Густаў Магнус
Генрых Густаў Магнус | |
---|---|
Heinrich-Gustav Magnus | |
![]() | |
Дата нараджэння | 2 мая 1802[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 4 красавіка 1870[1][2][…] (67 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | фізік, хімік, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | фізіка, хімія |
Месца працы | Берлінскі ўніверсітэт |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Eilhard Mitscherlich[d][5] |
Член у | |
Узнагароды і прэміі | |
![]() |
Генрых Густаў Магнус (ням.: Heinrich-Gustav Magnus; 2 мая 1802, Берлін — 4 красавіка 1870, Берлін) — вядомы нямецкі фізік і хімік. Нарадзіўся ў яўрэйскай сям'і, прыняў хрысціянства.
Вывучаў фізіку і хімію 6 гадоў - спачатку ў Берлінскім універсітэце, затым яшчэ год (1828) ў Стакгольме, у лабараторыі Берцэліуса, а пасля ў Парыжы ў Гей-Люсака і Ценара. У 1831 г. Магнус быў запрошаны лектарам фізікі і тэхналогіі ў Берлінскі ўніверсітэт, потым быў прафесарам фізікі да 1869 У 1840 г. Магнус абраны членам Берлінскай акадэміі. Магнус нястомна працаваў усё сваё жыццё над разнастайнымі пытаннямі фізікі і хіміі. Яшчэ студэнтам (1825) ён апублікаваў першую сваю працу аб самазагаранне металічных парашкоў, у 1828 г. адкрыў названую яго імем плацінавую соль (PtCl 2NH3). З 1827 па 1833 займаўся пераважна хіміяй, затым працамі ў галіне фізікі. З гэтых апошніх найбольш вядомыя даследаванні над паглынаннем газаў крывёю (1837-45), над пашырэннем газаў ад награвання (1841-44), над пругкасцю пароў вады і водных раствораў (1844-54), над тэрмаэлектрычнасцю (1851), электролізам (1856), індукцыяй токаў (1858-61), цеплаправоднасцю газаў (1860), палярызацыяй прамяністага цяпла (1866-68) і пытаннем аб цеплаправоднасці газаў (з 1861).
- ↑ 1,0 1,1 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ 2,0 2,1 Heinrich Gustav Magnus // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ 3,0 3,1 Heinrich Gustav Magnus // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ 4,0 4,1 (unspecified title) Праверана 8 ліпеня 2019.
- ↑ Mathematics Genealogy Project — 1997. Праверана 8 жніўня 2016.
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Нарадзіліся 2 мая
- Нарадзіліся ў 1802 годзе
- Нарадзіліся ў Берліне
- Памерлі 4 красавіка
- Памерлі ў 1870 годзе
- Памерлі ў Берліне
- Пахаваныя на Даратэенштацкіх могілках
- Выпускнікі Стакгольмскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Берлінскага ўніверсітэта
- Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
- Члены Шведскай каралеўскай акадэміі навук
- Члены Французскай акадэміі навук
- Члены РАН
- Замежныя члены Лонданскага каралеўскага таварыства
- Фізікі Германіі
- Хімікі Германіі
- Фізікі XIX стагоддзя
- Іўдзеі, якія прынялі хрысціянства