Генры Уолтэр Бейтс
| Генры Уолтэр Бейтс | |
|---|---|
| англ.: Henry Walter Bates | |
| | |
| Дата нараджэння | 8 лютага 1825[1][2][…] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 16 лютага 1892[1][2][…] (67 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Месца пахавання | |
| Грамадзянства | |
| Жонка | Sarah Ann Mason[d][4] |
| Дзеці | Alice Mason Bates[d][5] |
| Род дзейнасці | падарожнік-даследчык, лепідаптэрыст, заолаг, эколаг, энтамолаг, натураліст, батанік, батанічны калекцыянер, калекцыянер жывёл, навуковы калекцыянер, біёлаг |
| Навуковая сфера | мімікрыя і энтамалогія[6] |
| Член у | |
| Узнагароды | |
Генры Уолтэр Бейтс (англ.: Henry Walter Bates; 8 лютага 1825, Лестэр — 16 лютага 1892) — англійскі прыродазнавец і падарожнік.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Генры Уолтэр Бейтс распачаў са сваім сябрам Альфрэдам Уолесам даследаванне Амазонкі. Дзякуючы падтрымцы Брытанскага музея ён адправіўся ў 1848 годзе ў Амерыку і на працягу адзінаццаці гадоў вывучаў Амазонку з вялікімі яе прытокамі. Уолес прабыў з ім разам толькі 4 гады. Вярнуўшыся ў 1859 годзе, Бейтс прывёз у Лондан найбагацейшыя калекцыі, пераважна заалагічныя, і выдаў апісанне свайго падарожжа пад назвай «The naturalist on the river Amazons» (Лондан, 1863; руск. пер. СПб., 1867). У наступным 1864 годзе ён стаў сакратаром Лонданскага заалагічнага таварыства. Акрамя таго, выдадзены наступныя яго працы: «Contributions to the insect fauna of the Amazon valley» (Лондан, 1867); «Central America. West Indies and South America» (Лондан, 1877).
Бейтс адкрыў з’яву мімікрыі і даў ёй тлумачэнне (у 1862). Выпадкі пераймання ядомага для іншых жывёл насякомага неядомым называются «бейтсаўскай» мімікрыяй.
Большая частка сабраных Бейтсам калекцый насякомых (больш за 14,7 тыс. відаў, у тым ліку 8 тыс. раней невядомых навуцы) знаходзіцца ў Брытанскім музеі.
Зноскі
- 1 2 H W Bates // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- 1 2 Henry Walter Bates // Brockhaus Enzyklopädie — F.A. Brockhaus, 1796.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #116081082 // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
- ↑ https://www.darwinproject.ac.uk/view/nameregs/nameregs_320 Праверана 14 лістапада 2026.
- ↑ https://www.darwinproject.ac.uk/letter/?docId=nameregs/nameregs_6124.xml
- ↑ Biodiversity Heritage Library — 2006. Праверана 5 снежня 2023.
- ↑ https://www.royensoc.co.uk/res-presidents/ Праверана 8 сакавіка 2026.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Бэтс, Генри Вальтер // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- Бетс, Генри-Вальтер // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.