Перайсці да зместу

Георгій Іванавіч Благанраваў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Георгій Іванавіч Благанраваў
Нараджэнне 6 (18) мая 1896 ці красавік 1895[1]
Смерць 16 чэрвеня 1938(1938-06-16)[1]
Месца пахавання
Партыя
Член у
Адукацыя
Званне камісар дзяржаўнай бяспекі 1-га рангу[d]
Узнагароды
ордэн Чырвонага Сцяга ордэн Чырвонага Сцяга
Ганаровы супрацоўнік дзяржбяспекі

Георгій Івановіч Благанраваў (руск.: Гео́ргий Ива́нович Благонра́вов; 6 [18] мая 1896, Ягор’еўск, Разанская губерня — 16 чэрвеня 1938, Масква) — рускі рэвалюцыянер, савецкі дзяржаўны дзеяч, камісар дзяржаўнай бяспекі 1-га рангу (1936). Кандыдат у члены ЦК ВКП(б) у 1934—1937 гадах.

З чэрвеня па ліпень 1918 года Георгій Благанраваў быў членам РВС Усходняга фронту, дзе ўдзельнічаў у барацьбе супраць частак Чэхаславацкага корпуса і ў падаўленні Яраслаўскага мецяжу. З лістапада 1918 года працаваў у органах ВЧК на розных пасадах, звязаных з чыгуначным транспартам, з 1921 па 1922 год — начальнікам транспартнага аддзела ВЧК, а з лютага 1922 па кастрычнік 1931 года — начальнікам транспартнага аддзела ДПУ — АДПУ СССР. З 26 кастрычніка 1929 па 7 кастрычніка 1931 года — член калегіі АДПУ пры СНК СССР.

З 16 снежня 1929 па 7 кастрычніка 1931 года Благанраваў працаваў намеснікам наркама шляхоў зносін СССР, а з 7 кастрычніка 1931 года — 2-м намеснікам наркама шляхоў зносін СССР. 21 верасня 1932 года стаў 1-м намеснікам наркама шляхоў зносін СССР. На XVII з’ездзе ВКП(б) у лютым 1934 гады абраны кандыдатам у члены ЦК ВКП(б).

3 жніўня 1935 года ўзначаліў Цэнтральнае ўпраўленне шашэйных дарог і аўтамабільнага транспарту пры СНК СССР. 27 сакавіка 1936 г. узначаліў Галоўнае ўпраўленне будаўніцтва шашэйных дарог НКУС СССР, з 5 ліпеня таго ж года — камісар дзяржаўнай бяспекі 1-га рангу.

25 мая 1937 года быў арыштаваны. Расстраляны ў 1938 годзе ў «асаблівым парадку». Рэабілітаваны (пасмяротна) у 1956 годзе.

  • Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др. — М.: научное издательство «Большая Российская Энциклопедия». 1992. — 687 с.; ил. — ISBN 5-85270-037-1. (руск.)

  1. а б Кто руководил НКВД. 1934-1941