Перайсці да зместу

Георгій Барысавіч Шчарбакоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Георгій Барысавіч Шчарбакоў
Дата нараджэння 22 жніўня 1917(1917-08-22)
Месца нараджэння
Дата смерці 9 чэрвеня 1989(1989-06-09) (71 год)
Месца пахавання
Грамадзянства
Адукацыя
Прафесія акцёр, рэжысёр, сцэнарыст, настаўнік
Тэатр
Узнагароды
Народны артыст Беларускай ССР Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР
IMDb ID 8273472

Георгій Барысавіч Шчарбакоў (22 жніўня 1917 — 9 чэрвеня 1989) — рускі савецкі акцёр і рэжысёр, педагог. Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР (1959). Народны артыст Беларускай ССР (1963).[1]

Скончыў Дзяржаўны інстытут тэатральнага мастацтва (1939). Працаваў у тэатрах Масквы, Вільнюса. У 1958—1962 гадах галоўны рэжысёр Беларускага тэатра імя Якуба Коласа, у 1962—1964 гадах — Беларускага тэатра імя Янкі Купалы. У 1966—1989 гадах выкладаў у Маскоўскім інстытуце культуры, прафесар (1977).

Яго рэжысуры ўласціва спалучэнне наватарскіх пошукаў з нацыянальнымі традыцыямі сцэнічнага мастацтва, выразнае пастановачна-відовішчнае ўвасабленне задумы.

Зноскі