Георгій Львовіч Цігіеў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Георгій Цігіеў
Georgi Tigiyev.jpg
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Георгій Львовіч Цігіеў
Нарадзіўся 26 мая 1995(1995-05-26)[1][2] (25 гадоў)
Грамадзянства Flag of Russia.svg Расія
Рост 177 см
Вага 76 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Расія Спартак
Нумар 17
Маладзёжныя клубы
2011—2012 Расія Дынама (Кастрама)
2013 Расія Каламягі
Клубная кар’ера[* 1]
2013—2014 Расія Кубань (Краснадар) 0 (0)
2014—2015 Расія Тарпеда (Масква) 5 (0)
2015—2017 Расія Анжы (Махачкала) 35 (0)
2017   Расія Спартак (Масква) 4 (0)
2017— Расія Спартак (Масква) 3 (0)
2017—2018   Расія Спартак-2 (Масква) 2 (0)
2018   Расія Крылы Саветаў (Самара) 2 (0)
2019   Беларусь Дынама (Мінск) 12 (0)
2020—   Расія Спартак-2 (Масква)
Нацыянальная зборная[* 2]
2015 Расія Расія (да 21) 2 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 19 лютага 2020.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 3 сакавіка 2019
Commons-logo.svg Георгій Львовіч Цігіеў на Вікісховішчы

Георгій Цігіеў (нар. 26 мая 1995, Уладзікаўказ) — расійскі футбаліст, абаронца маскоўскага «Спартака».

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ва Уладзікаўказе, аднак з малых гадоў жыў у Беслане, дзе і пачаў займацца футболам. Знаходзіўся ў юнацкіх камандах кастрамскога «Дынама» і «Каламягаў», з 2013 года выступаў за дубліруючыя склады краснадарскай «Кубані» і маскоўскага «Тарпеда». 3 мая 2015 года ў складзе «Тарпеда» дэбютаваў у Прэм’ер-лізе, выйшаўшы на замену ў матчы супраць казанскага «Рубіна» (2:2).

У ліпені 2015 года падпісаў чатырохгадовы кантракт з махачкалінскім «Анжы». У лютым 2017 года быў арандаваны маскоўскім «Спартаком» да канца сезона 2016/17, разам з камандай стаў чэмпіёнам Расіі. У чэрвені таго ж года быў выкуплены сталічным клубам і падпісаў чатырохгадовы кантракт. У сезоне 2017/18 згуляў усяго ў трох матчах за асноўную каманду «Спартака», таксама прыцягваўся да «Спартака-2», які выступаў у ФНЛ. У жніўні 2018 года быў аддадзены ў арэнду ў самарскія «Крылаў Саветаў», за паўгады прыняў удзел у двух матчах.

У сакавіку 2019 года быў арандаваны беларускім клубам «Дынама» з Мінска[3]. Пачынаў сезон 2019 у стартавым складзе, аднак з чэрвеня, пасля вяртання на пасаду галоўнага трэнера Сяргея Гурэнкі, стаў радзей з’яўляцца на полі, а са жніўня гуляў пераважна за дубль. У снежні 2019 года па заканчэнні арэнды вярнуўся ў «Спартак»[4].

У лютым 2020 года быў заяўлены за «Спартак-2» у ФНЛ, а таксама за асноўную каманду «Спартака» ў Прэм’ер-лізе[5].

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

У 2015 годзе прыняў удзел у двух таварыскіх матчах моладзевай зборнай Расіі — супраць моладзевых каманд Беларусі (3:0) і Харватыі (5:0).

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]