Суперкубак Расіі па футболе — спаборніцтва па футболе, якое складаецца з аднаго матча, у якім гуляюць уладальнік кубка Расіі і чэмпіён Расіі папярэдняга сезона. У выпадку калі Кубак і чэмпіянат выйграла адна каманда, то ў суперкубку гуляюць першая і другая каманда чэмпіянату.
Матчам за Суперкубак афіцыйна адчыняецца чарговы футбольны сезон у Расіі, як правіла, за тыдзень да першага тура чэмпіянату. Удзел клубаў Прэм’ер-лігі — абавязковы; калі ўладальнікам Кубка Расіі становіцца клуб іншага дывізіёна, то гэты клуб абавязаны пацвердзіць свой удзел у матчы Суперкубка. Калі асноўны час матча сканчаецца ўнічыю, то прызначаецца дадатковы — 2 тайма па 15 хвілін кожны. Калі па зыходзе дадатковага часу пераможца не выяўлены, прызначаецца серыя пенальці.
Суперкубак — пераходзячы прыз. Наўзамен пераходзячага прыза назаўжды ўручаецца яго копія. У выпадку заваёвы якім-небудзь клубам пераходзячага прыза 3 разы запар або 5 разоў увогуле, прыз застаецца ў гэтым клубе назаўсёды.