Георгій Паўлавіч Лапато
| Георгій Паўлавіч Лапато | |
|---|---|
| Дата нараджэння | 23 жніўня 1924[1] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 13 лютага 2003 (78 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Месца пахавання | |
| Грамадзянства | |
| Бацька | Q136166130?[1] |
| Род дзейнасці | спецыяліст у галіне інфарматыкі |
| Месца працы | |
| Навуковая ступень | доктар тэхнічных навук |
| Альма-матар | |
| Вядомыя вучні | Вадзім Якаўлевіч Пыхцін |
| Член у | |
| Узнагароды | |
Георгій Паўлавіч Лапато (23 жніўня 1924, в. Азершчына, Гомельская губерня — 13 лютага 2003, Мінск) — беларускі вучоны ў галіне вылічальнай тэхнікі і інфарматыкі. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1995), член-карэспандэнт АН СССР (1979), член-карэспандэнт Расійскай акадэміі навук (1991), доктар тэхнічных навук (1976), прафесар (1980). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Маскоўскі энергетычны інстытут (1952). З 1959 года галоўны інжынер, з 1964 года начальнік СКБ, з 1965 года начальнік праектнага бюро Мінскага завода вылічальных машын імя Арджанікідзэ, з 1969 г. дырэктар НДІ ЭВМ. У 1987—1996 гадах галоўны навуковы супрацоўнік НДІ ЭВМ, у 1992—1993 гадах дырэктар Навукова-інжынернага цэнтра «Нейракампкамп’ютар». Адначасова ў Інстытуце сучасных ведаў: прарэктар, загадчык кафедры, прафесар.
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Асноўныя працы ў галіне распрацоўкі і ўкаранення ў прамысловасць ЭВМ сямейства «Мінск», ЭВМ Адзінай сістэмы і персанальных камп’ютараў на базе мікраэлектронікі, а таксама стварэння вылічальных комплексаў і сістэм, перыферыйнага абсталявання для ЭВМ, вытворчасці тэхнічных сродкаў і метадаў аўтаматызацыі праектавання ЭВМ. Галоўны канструктар ЭВМ «Мінск-1», вылічальнай сістэмы «Мінск-222», сістэмы калектыўнага карыстання «Нарач», шэрагу вазімых ЭВМ, вылічальных комплексаў спецыяльнага прызначэння.
Аўтар больш за 120 навуковых прац і 46 вынаходстваў.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Дзяржаўная прэмія СССР 1970 г. за стварэнне сямейства універсальных электронных вылічальных машын другога пакалення тыпу «Мінск» і асваенне іх серыйнай вытворчасці.
Узнагароджаны ордэнамі Кастрычніцкай рэвалюцыі (1971), Працоўнага Чырвонага Сцяга (1976), Леніна (1983), «Знак Пашаны» (1966), медалямі[6].
Асноўныя працы
[правіць | правіць зыходнік]- Организация вычислительного процесса в сети теплообработки данных // Управляющие системы и машины. 1987. № 1.
- Единый технологический процесс разработки и производства ЭВМ на БИС // Актуальные проблемы развития вычислительной техники. М., 1988.
- Персонально-профессиональные ЭВМ. М.: Высшая школа, 1988 (в соавт.).
- Вычислительная техника в Белоруссии // Информационные технологии и вычислительные системы. 1997, № 1.
Зноскі
- ↑ а б в г д Малиновский Б. Н. История вычислительной техники в лицах — Киев: 1995. — С. 209. — 384 с. — ISBN 5-7707-6131-8
- ↑ а б в Страницы истории отечественных ИТ. Том 1 // Страницы истории отечественных ИТ — М.: Альпина Паблишер, 2015. — Т. 1. — С. 96. — 265 с. — ISBN 978-5-9614-4853-5
- ↑ а б Страницы истории отечественных ИТ. Том 1 // Страницы истории отечественных ИТ — М.: Альпина Паблишер, 2015. — Т. 1. — С. 97. — 265 с. — ISBN 978-5-9614-4853-5
- ↑ Малиновский Б. Н. История вычислительной техники в лицах — Киев: 1995. — С. 210–211. — 384 с. — ISBN 5-7707-6131-8
- ↑ Малиновский Б. Н. История вычислительной техники в лицах — Киев: 1995. — С. 211. — 384 с. — ISBN 5-7707-6131-8
- ↑ Георгій Паўлавіч Лапато
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Георгій Паўлавіч Лапато ў базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)
- Нарадзіліся 23 жніўня
- Нарадзіліся ў 1924 годзе
- Нарадзіліся ў Рэчыцкім павеце (Расійская імперыя)
- Памерлі 13 лютага
- Памерлі ў 2003 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Пахаваныя ў Мінску
- Выкладчыкі МЭІ
- Выкладчыкі БДУІР
- Дактары тэхнічных навук
- Выпускнікі МЭІ
- Члены РАН
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі СССР
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Нарадзіліся ў Рэчыцкім раёне
- Члены-карэспандэнты АН СССР
- Члены-карэспандэнты РАН
- Постаці савецкай інфарматыкі
- Постаці беларускай інфарматыкі