Вадзім Якаўлевіч Пыхцін
| Вадзім Якаўлевіч Пыхцін | |
|---|---|
| Дата нараджэння | 7 лютага 1938 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 22 кастрычніка 1997 (59 гадоў) |
| Грамадзянства | |
| Род дзейнасці | інжынер, навуковец |
| Месца працы | |
| Навуковая ступень | доктар тэхнічных навук (1990) |
| Навуковае званне | |
| Альма-матар | |
| Навуковы кіраўнік | Георгій Паўлавіч Лапато |
| Прэміі | |
| Узнагароды | |
Вадзім Якаўлевіч Пы́хцін[2] (руск.: Вадим Яковлевич Пыхтин; 7 лютага 1938 — 22 кастрычніка 1997) — вучоны і канструктар у галіне вылічальнай тэхнікі, доктар тэхнічных навук (1990). Брат А. Я. Пыхціна.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў горадзе Бобрынэць (Кіраваградская вобласць, Украіна). У 1955 годзе скончыў Маскоўскі энергетычны інстытут. З красавіка 1955 па красавік 1962 года працаваў у Пензенскім філіяле СКБ-245. З красавіка 1962 кастрычнік 1963 года працаваў на заводзе «Прамень» у Кішынёве, дзе кіраваў групай і займаў пасаду галоўнага інжынера. З 1965 (з 1971[2]) года В. Я. Пыхцін ў НДІЭВМ у Мінску, дзе ў 1987—1984 гадах займаў пасаду дырэктара. Адначасова ў 1973—1984 гадах — прафесар кафедры інфармацыйна-вылічальных сістэм Мінскага вышэйшага зенітнага ракетнага вучылішча.
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Аўтар навуковых прац па вылічальнай тэхніцы. Прымаў удзел у распрацоўцы ЭВМ «Урал», быў намеснікам галоўнага канструктара Адзінай сістэмы ЭВМ (ЕС ЭВМ), галоўным канструктарам перыферыйных прылад ЭВМ «Мінск» і ЕС ЭВМ, галоўным канструктарам ЭВМ ЕС7920. Аўтар шэрагу вынаходстваў[3].
Сярод апублікаваных прац:
- Некоторые вопросы организации ЭВМ широкого применения: Автореферат дис. на соискание ученой степени кандидата технических наук. (05.252) / Ин-т точной механики и вычислит. техники АН СССР. — М.: [б. и.], 1970.
- Электронная вычислительная машина «Минск-32». — М., 1972 (разам з В. У. Пржыялкоўскім і Г. Дз. Смірновым).
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі
- Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Прэмія Ленінскага камсамола (1970)
- Дзяржаўная прэмія СССР (1983)
Зноскі
- ↑ Малиновский Б. Н. История вычислительной техники в лицах — Киев: 1995. — С. 211. — 384 с. — ISBN 5-7707-6131-8
- ↑ а б БелЭн 2001.
- ↑ Банк патентов РФ на изобретения и промышленные образцы ФИПС Роспатента
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Савік М. П. Пыхцін Вадзім Якаўлевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 153. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Вучоныя Беларусі: Пыхцін, Вадзім Якаўлевіч (доктар тэхнічных навук; вылічальная тэхніка; 1938—1997) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі
- История кафедры вычислительной техники МЭИ // Виртуальный компьютерный музей (руск.)
- Ветераны НИИЭВМ // Виртуальный компьютерный музей (руск.)
- Учёные МВИЗРУ — лауреаты Государственных премий СССР и БССР // Журнал «Воздушно-космическая оборона» Архівавана 7 мая 2021. (руск.)
- Баландин К. И. Уроженцы Беларуси — лауреаты Нобелевской, Демидовской, Ленинской и Государственной премий СССР. — Мн., БНТУ, 2017. (руск.)
- Нарадзіліся 7 лютага
- Нарадзіліся ў 1938 годзе
- Нарадзіліся ў Мікалаеўскай вобласці
- Памерлі 22 кастрычніка
- Памерлі ў 1997 годзе
- Выкладчыкі Мінскага вышэйшага інжынернага зенітнага ракетнага вучылішча
- Дактары тэхнічных навук
- Выпускнікі МЭІ
- Лаўрэаты прэміі Ленінскага камсамола
- Кавалеры ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі СССР
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Нарадзіліся ў Кіраваградскай вобласці
- Канструктары СССР
- Інжынеры СССР
- Вынаходнікі СССР
- НДІЭВМ