Георгій Рыгоравіч Гулюк

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Георгій Рыгоравіч Гулюк
Дата нараджэння 23 ліпеня 1944(1944-07-23) (79 гадоў)
Месца нараджэння
Навуковая ступень доктар сельскагаспадарчых навук
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды

Георгій Рыгоравіч Гулюк (нар. 23 ліпеня 1944, в. Яромічы, Кобрынскі раён) — дзяржаўны дзеяч, доктар сельскагаспадарчых навук, прафесар. Галоўны рэдактар часопіса «Мелиорация и водное хозяйство».

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1962—1963 гадах працаваў лабарантам у Мінянскай сярэдняй школе. Потым служба ў Савецкай арміі (1963—1966).

У 1966—1973 гадах — рабочы, брыгадзір, прараб у Яромiцкай МТС. З 1973 па 1977 год галоўны інжынер, начальнік ПМК у г. Маларыта.

У 1977 годзе накіраваны на працу ў Валагодскую вобласць, дзе працаваў галоўным інжынерам, начальнікам аб’яднання «Волагдамеліярацыя», затым намеснікам старшыні аб’яднання «Волагдааграбуд». Выбіраўся членам Валагодскага абкама КПСС і аблвыканкама.

У 1979 годзе скончыў Горацкую сельскагаспадарчую акадэмію па спецыяльнасці «Гідрамеліярацыя».

У 1988 годзе пераведзены на работу ў Маскву. У 1988—1999 гадах ён працаваў намеснікам старшыні Дзяржаграпрама Нечарназёмнай зоны РСФСР, прэзідэнтам акцыянернай аграбудаўніча-прамысловай карпарацыі «Цэнтрінжсельбуд». У 2004—2005 гадах — начальнік Упраўлення меліярацыі і тэхнічнага забеспячэння Федэральнага агенцтва па сельскай гаспадарцы.

Працаваў дырэктарам Дэпартамента меліярацыі і тэхнічнага забеспячэння Міністэрства сельскай гаспадаркі Расійскай Федэрацыі. Віцэ-прэзідэнт Міжнароднай камісіі па ірагацыі і дрэнажу, член калегіі Міністэрства сельскай гаспадаркі РФ. З’яўляецца дзяржаўным саветнікам Расійскай Федэрацыі 2 класа (класны чын прысвоены Указам Прэзідэнта РФ ад 11 сакавіка 2008 года).

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны ордэнам Пашаны, медалём «За пераўтварэнне Нечарназем’я РСФСР» і 8 медалямі. З’яўляецца Заслужаным меліяратарам Расійскай Федэрацыі.

Працы[правіць | правіць зыходнік]

  • Гулюк, Г. Г. Агромелиоративные мероприятия при длительной эксплуатации дренажа и экологической реабилитации техногенно загрязненных земель гумидной зоны / Георгий Григорьевич Гулюк. — М. : Изд-во Московского ун-та, 2004. — 232 с.
  • Гулюк, Г. Г. Земля отблагодарит / Георгий Гулюк. — Москва : Росинформагротех, 2007. — 287 с., [18] л. ил., портр., цв. ил., портр.
  • Гулюк, Г. Г. Эффективное функционирование дренажных систем на минеральных землях нечерноземной зоны России / Г. Г. Гулюк, А. В. Шуравилин; [М-во сельского хоз-ва Российской Федерации]. — Москва : РУДН, 2007. — 376 с. : ил., табл.
  • Гулюк, Г. Г. Освоение долголетней залежи при возделывании сеяных злаковых трав / Г. Г. Гулюк, Н. А. Семёнов, А. В. Шуравилин, Н. В. Сурикова // Мелиорация и водное хозяйство (Москва). — 2017. — № 4. — С. 19-23.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гулюк Георгiй Рыгоравiч // Памяць. Кобрынскі раён : гісторыка-дакументальная хроніка. — Мінск, 2002. — С. 432. — (Імі ганарацца землякі).
  • Лукашик, П. И. Прошлое и настоящее / Петр Иосифович Лукашик. — Брест : Брестская типография, 2002. — 48 с. См. на с. 33.
  • 75 гадоў з дня нараджэння Г. Р. Гулюка // Зводны Каляндар дат і падзей Кобрыншчыны : краязнаўча-бібліяграфічны каляндар на 2016—2020 гг. / Дзяржаўная ўстанова культуры «Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма», цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі; склад.: С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. — Кобрын, 2018. — С. 96.
  • Курачук, С. Кобринское слово сказано и в науке / Светлана Курачук // Кобрин-информ. — 2017. — 20 июля (№ 29). — С. 5. Кобринская центральная районная библиотека начинает работу над очередным проектом «Славутыя імёны Кобрыншчыны».
  • Мельнiк, Р. Адметная дата ў календары / Раман Мельнік // Кобрынскi веснiк. — 2008. — 5 лістапада. — C. 1. Сын Р. П. Гулюка Георгій з’яўляецца заслужаным меліяратарам Расіі, доктарам сельскагаспадарчых навук.
  • Наш земляк в российском министерстве // Заря. — 2008. — 24 мая. — С. 2.
  • Гулюк Георгий Григорьевич [Электронный ресурс] // Виперсон. — Режим доступа: http://viperson.ru/people/gulyuk-georgiy-grigorievich. - Дата доступа: 22.06.2017.