Буховіцкі сельсавет

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Буховіцкі сельсавет
Краіна Беларусь
Уваходзіць у Кобрынскі раён
Уключае 23 населеныя пункты
Адміністрацыйны цэнтр Буховічы
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2009) 5 407
Буховіцкі сельсавет на карце
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 1

Бухо́віцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Буховічы.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Яроміцкі сельсавет у складзе Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Яромічы. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Засімскага сельсавета[1]. 11 жніўня 1959 года ў склад сельсавета з Тэвельскага сельсавета перададзены вёскі Бяроза Касцінская, Дахлава, Казішча і Каменка[2]. 30 кастрычніка 1959 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Лепясоўскага сельсавета[3]. 19 ліпеня 1976 года перайменаваны ў Буховіцкі, цэнтр перанесены ў вёску Буховічы[4].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 5407 чалавек[5], з іх 89,5 % — беларусы, 4,5 % — рускія, 4,0 % — украінцы[6].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 жніўня 1959 г. // Зборнік законаў Беларускай ССР і указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. — 1959, № 10.
  3. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 30 кастрычніка 1959 г. // Зборнік законаў Беларускай ССР і указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. — 1959, № 16.
  4. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 19 ліпеня 1976 г. // Зборнік законаў Беларускай ССР і указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. — 1976, № 23 (1505).
  5. Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  6. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.