Герберт Мак-Мастэр
| Герберт Мак-Мастэр | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| англ.: Herbert Raymond McMaster | |||||||
| | |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Кіт Келаг | ||||||
| Пераемнік | Джон Болтан | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
24 ліпеня 1962[1][2][…] (63 гады) |
||||||
| Грамадзянства | |||||||
| Партыя | |||||||
| Адукацыя | |||||||
| Дзейнасць | нацыянальная бяспека[d][3], бяспека жыццядзейнасці[d][3] і палітычнае кансультаванне[d][3] | ||||||
| Род войскаў | Армія ЗША | ||||||
| Званне | генерал-лейтэнант і генерал-лейтэнант[d] | ||||||
| Камандаваў | ISAF | ||||||
| Бітвы | |||||||
| Узнагароды | |||||||
Герберт Рэйманд Мак-Мастэр (англ.: Herbert Raymond McMaster; нар. 24 ліпеня 1962) — амерыканскі ваенны і дзяржаўны дзеяч, генерал-лейтэнант.
У 2014 годзе часопіс Time ўключыў яго ў спіс 100 самых уплывовых людзей свету.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў Філадэльфіі, штат Пенсільванія. Бацька быў кадравым вайскоўцам-пяхотнікам і ваяваў у В’етнаме. Маці працавала школьнай настаўніцай.
Мак-Мастэр хадзіў у школу Ваеннай акадэміі Вэлі-Фордж. Захапляўся футболам і баскетболам. У 1984 годзе скончыў Ваенную акадэмію ЗША ў Вест-Пойнце. Далей паступіў у паветрана-дэсантную школу ў Форт-Бэнінг, адвучыўшыся папярэдне на курсах асноўнай падрыхтоўкі афіцэраў бранятанкавых войск. У 1985 годзе скончыў школу рэйнджараў, куды паступіў для таго, каб лепш падрыхтавацца да кіравання сухапутнымі падраздзяленнямі.
У 1999 годзе скончыў камандна-штабны каледж арміі ЗША, у 2003 — каледж арміі ЗША. У 90-х абараніў вучоныя ступені магістра і доктара філасофіі ў галіне ваеннай гісторыі ва Універсітэце Паўночнай Караліны.
Мак-Мастэр удзельнічаў у вайне ў Персідскім заліве, ваяваў у Афганістане і Іраку. Ён удастоены мноства ваенных узнагарод. Узначальваў цэнтр інтэграцыі баявых магчымасцяў сухапутных войскаў арміі ЗША. У сакавіку 2017 года Камітэт Сената па справах узброеных сіл пераважнай большасцю галасоў зацвердзіў Герберта Мак-Мастэра на пасаду кіраўніка Савета нацыянальнай бяспекі.
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Жанаты, жонка — Кэтлін Тротэр. У шлюбе нарадзілася трое дачок.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Герберт Макмастер: биографическая справка (Голос Америки)
- Нарадзіліся 24 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1962 годзе
- Нарадзіліся ў Філадэльфіі
- Выпускнікі Ваеннай акадэміі ЗША
- Выпускнікі Камандна-штабнога каледжа арміі ЗША
- Узнагароджаныя медалём «За службу нацыянальнай абароне»
- Узнагароджаныя медалём «За выдатныя заслугі» (ЗША)
- Узнагароджаныя Сярэбранай зоркай (ЗША)
- Узнагароджаныя медалём Міністэрства абароны ЗША «За выдатную службу»
- Кавалеры ордэна «Легіён пашаны»
- Узнагароджаныя Бронзавай зоркай (ЗША)
- Узнагароджаныя медалём «Пурпурнае сэрца»
- Кавалеры ордэна «Легіён пашаны» (легіянеры)
- Асобы
- Генералы арміі (ЗША)
- Генерал-лейтэнанты
- Удзельнікі Іракскай вайны