Слепаўрон (герб)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Герб «Слепаўрон»)
Герб «Слепаўрон»

Слепаўрон (польск.: Ślepowron) — прыватнаўласніцкі герб, вядомы з сярэдзіны XIV ст. У XVI ст. ад герба «Слепаўрон» утварыўся герб «Корвін». Гербам карысталіся больш за 350 родаў у Беларусі, Літве, Украіне і Польшчы, у т.л. Гасеўскія, Касакоўскія, Красінскія, Пуласкія.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

У блакітным полі сярэбраная падкова канцамі ўніз, на ёй сярэбраны кавалерскі крыж, на якім сядзіць чорны крумкач з залатым пярсцёнкам у дзюбе; клейнод — над прылбіцай з каронай такі самы крумкач з пярсцёнкам.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]