Крумкач

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Крумкач
Corvus corax ad berlin 090516.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Corvus corax (Linnaeus, 1758)

Арэал

выява

Ахоўны статус
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  179725
NCBI  56781
EOL  1177364
FW  133788

Крумкач (Corvus corax), таксама груган, воран, крук — птушка сямейства Крумкачовыя (Corvidae).

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Самая буйная птушка ў атрадзе вераб’інападобных. Даўжыня цела 60-67 см, размах крылаў 115-150 см, маса да 1,6 кг. Апярэнне чорнае, з сінім, зеленаватым ці фіялетавым металічным адлівам (маладыя матавыя). Пёры валля падоўжаныя, ланцэтападобныя. Хвост у палёце заканчваецца клiнам. Дзюба моцная, чорная.

Голас: даволi разнастайны, гарлавое «крук, крук» або «крок-крок», «ток» i даволi звонкі «куланг», у маладых — «каа-каа».

Пашырэнне[правіць | правіць зыходнік]

Крумкач. Вялікі Каньён, ЗША

Пашыраны ў Еўразіі, Паўночнай і Цэнтральнай Амерыцы, Паўночнай Афрыцы.

Насяляе ўскрайкi вялікіх лясных масiваў, часам групы высокіх дрэў паблізу рачных далін і палёў, рачныя далiны, паўпустынi i пагоркавы стэп, скалiстыя прыморскiя ўзбярэжжы, горы (у Альпах даходзiць да 2400 м, на Каўказе — да 3300 м над узроўнем мора). Можа трымацца паблiзу чалавечага жылля, каб харчавацца рэшткамi ежы, i нават у гарадах. На тэрыторыі Беларусі трапляецца на палях, каля населеных месцаў; трымаецца невялікімі (да 10 асобін) чародамі, у час гнездавання — у хваёвых лясах парамі.

Адрозніваецца шэраг падвідаў.

Асаблівасці біялогіі[правіць | правіць зыходнік]

Усёедны, пераважае жывёльны корм.

Можна адзначыць 3 тыпы размяшчэння гнёздаў:

  • на нiзкiх кустах або зямлi;
  • на скалах або ў ярах;
  • у верхняй частцы густой кроны высокіх дрэў (у сярэднiм, каля 20 м над зямлёй), звычайна паблiзу ўскрайкаў лясоў.
Яйкі

Гняздо слаістае: знешняя частка з тоўстых галін хваёвых дрэў, сярэдняя — з тонкіх галінак, перакладзеных пырнікам, мохам, каранямі і сухой травой; унутраная выкладзена зямлёй, выслана сухой травой, мохам, шэрсцю і воўнай. Унутры паўкруглае i гладкае. Дыяметр 50-70 см (старыя гнёзды могуць даходзiць да 150 см).

Нясе 4-6 (часам 3-7) яец. Яйкі падоўжаныя, з завостранымі вузейшымі канцамі. Зеленаватыя альбо светла-блакітнаватыя з мазкамі, плямамі, рыскамі і крапінкамі, якія размяшчаюцца раўнамерна альбо іх больш на адным з канцоў, глыбокія і паверхневыя з вельмі зменлівымі адценнямі карычневага колеру. Глыбокія плямы часам фіялетава-папялістыя, а паверхневыя — аліўкавыя. Памеры: 50 х 33,5 мм

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]