Герб Бягомля
Герб Бягомля | |
---|---|
![]() |
|
Дэталі | |
Шчыт |
Іспанскі |
Заснаванне | 28 лютага 2011 |
Герб Бягомля — герб гарадскога пасёлка Бягомль Докшыцкага раёна.
Апісанне[правіць | правіць зыходнік]
Герб уяўляе сабой іспанскі шчыт, у залатым полі якога на зялёным ускрайку ў выглядзе патройнай гары намалявана хвоя натуральнага колеру з зялёнай кронай.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Герб і сцяг Бягомля зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 лютага 2011 года № 86[1].