Герб Санкт-Пецярбурга
Герб Санкт-Пецярбурга | |
---|---|
Дэталі | |
Суб’ект | Санкт-Пецярбург |
Зацверджаны | 23 красавіка 2003 |
Заснаванне | 23 красавіка 2003 |
Герб Санкт-Пецярбурга з’яўляецца сімвалам Санкт-Пецярбурга.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Герб Санкт-Пецярбурга ўяўляе сабой геральдычны чырвоны шчыт з выявай на яго поле двух срэбных якароў — марскога (наўскасяк злева направа ад гледача, лапамі ў верхнім левым ад гледача куту шчыта; мае дзве лапы і папярочнаую дэталь на анкерштоку) і рачнога (наўскасяк справа налева ад гледача, лапамі ў верхнім правым ад гледача куту шчыта; мае чатыры лапы і пазбаўлены папярочнай дэталі на анкерштоку), пакладзеных накрыж, і на іх залатой скіпетр з двухгаловым арлом.
Шчыт увянчаны імператарскай каронай з дзвюма выходзячымі з яе андрэеўскімі блакітнымі стужкамі. За шчытом два пакладзеных накрыж залатых, упрыгожаных дыяментамі і эмаллю расійскіх скіпетра, злучаных андрэеўскай блакітнай стужкай.
Геральдычнае апісанне герба Санкт-Пецярбурга абвяшчае: «У чырвоным поле залаты расійскі скіпетр па-над двума перакуленымі срэбнымі якарамі марскога і рачнога, аб чатырох зубцах, накрыж. Шчыт увянчаны расійскай імператарскай каронай і пакладзены па-над двума расійскімі скіпетрамі натуральнага колеру, злучаных стужкай Святога Андрэя Першазваннага».
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Для паляпшэння артыкула пажадана |