Герман Маер Саламон Гольдшміт
Герман Маер Саламон Гольдшміт | |
---|---|
фр.: Hermann Mayer Salomon Goldschmidt | |
Дата нараджэння | 17 чэрвеня 1802[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 30 жніўня 1866[2] (64 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | астраном, мастак |
Навуковая сфера | астраномія |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Герман Маер Саламон Гольдшміт (ням.: Hermann Mayer Salomon Goldschmidt; 17 чэрвеня 1802 — 30 жніўня 1866) — нямецкі астраном і мастак, які пражыў большую частку жыцця ў Францыі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў Франкфурце, у сям’і яўрэйскага гандляра. Пераехаў у Парыж вучыцца жывапісу, дзе напісаў шэраг карцін, пасля чаго пад уплывам лекцыі Урбена Левер’е зацікавіўся астраноміяй.
У красавіку 1861 г. абвясціў пра адкрыццё дзявятага спадарожніка Сатурна паміж Тытанам і Гіперыёнам, якога ён назваў Хірон. Тым не менш, ён памыляўся: спадарожніка не існавала. Сёння імя Хірон носіць зусім іншы аб’ект, незвычайны астэроід/камета (2060) Хірон.
Яму прыпісваюць першыя назіранні (у 1820) ценявых хваль, якія з’яўляюцца за некалькі хвілін да поўнага сонечнага зацьмення.
У 1861 годзе атрымаў Залаты медаль каралеўскага астранамічнага таварыства. У гонар яго названы кратэр Гольдшміта на Месяцы, а таксама астэроід (1614) Гольдшміт.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Hermann Goldschmidt // Benezit Dictionary of Artists — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Hermann Goldschmidt // https://pantheon.world/profile/person/Hermann_Goldschmidt Праверана 9 кастрычніка 2017.