(2060) Хірон

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
2060 Хірон ⚷
95P/ХіронM:
Адкрыццё
Першаадкрывальнік Чарлз Коваль
Месца выяўлення Паламарская абсерваторыя[1]
Дата выяўлення 18 кастрычніка 1977
Эпанім Хірон
Альтэрнатыўныя абазначэнні 1977 UB
95P
Катэгорыя Кентаўры
Арбітальныя характарыстыкі
Эпоха 30 лістапада 2008
Эксцэнтрысітэт (e) 0,380
Вялікая паўвось (a) 2,05099 млрд км
(13,710 а.а.)
Перыгелій (q) 1,27161 млрд км
(8,5002 а.а.)
Афелій (Q) 2,83036 млрд км
(18,9198 а.а.)
Перыяд абарачэння (P) 18 541,916 сут (50,765 г)
Сярэдняя арбітальная скорасць 7,745 км/с
Схіленне (i) 6,932°
Даўгата ўзыходнага вузла (Ω) 209,297°
Аргумент перыгелія (ω) 340,022°
Сярэдняя анамалія (M) 90,754°
Фізічныя характарыстыкі
Дыяметр 166 км
Маса 2,4-3,0×1018 кг
Шчыльнасць 2,0 г/см³
Паскарэнне свабоднага падзення на паверхні 0,037-0,040 м/с²
2-я касмічная скорасць 0,070-0,075 км/с
Перыяд вярчэння 5,918 гадз
Спектральны клас B
Абсалютная зорная велічыня 6,5m
Альбеда 0,11
Сярэдняя тэмпература паверхні ~75 K

2060 Хірон (2060 Chiron, 95P/Chiron) — першы адкрыты астэроід групы Кентаўраў. Адначасова каталагізаваны і як камета (95P/Chiron). Перыгелій Хірона знаходзіцца ўнутры арбіты Сатурна, афелій — недалёка ад арбіты Урана. Арбіта Хірона не з’яўляецца стабільнай у маштабах мільёнаў гадоў, што сведчыць пра тое, што ён не быў доўга на сваёй цяперашняй арбіце. Гэты факт сведчыць пра тое, што астэроід паходзіць з пояса Койпера.

Даследаванні[правіць | правіць зыходнік]

2060 Хірон

Хірон быў адкрыты 18 кастрычніка 1977 года Чарлзам Ковалем. Было предположено, што гэта астэроід, размешчаны далёка за арбітамі іншых астэроідаў, вядомых у той час. Пасля адкрыцця аб’ект быў таксама знойдзены на архіўных фотапласцінках, адна з якіх датавана 1895 годом. У 1978 годзе Коваль выказаў здагадку, што Хірон можа быць каметай. Тады ж астраном прапанаваў прысвоіць астэроіду імя. У старажытнагрэчаскай міфалогіі Хірон — кентаўр (напалову чалавек, напалову конь). Гэта цалкам адпавядае дваістай прыродзе аб’екта (астэроід/камета). У 1988 годва ў Хірона была зарэгістравана кома. Хірон адразу перавялі ў статус каметы (95P/Chiron). Наяўнасць комы на гэтак аддаленай адлегласці ад Сонца паказвае, што ў склад аб’екта ўваходзяць такія лёгкалятучыя рэчывы, як метан, монааксід вугляроду і малекулярны азот. Дыяметр Хірона значна больш, чым у іншых вядомых камет. У 1996 годзе, пасля праходжання перыгелія, кома знікла. У наступны раз Хірон пройдзе перыгелій у 2046 годзе[2].

Кольцы[правіць | правіць зыходнік]

У 2015 годзе група іспанскіх астраномаў пад кіраўніцтвам Хасэ Луіса Арціса[es] на заснаванні даных, атрыманых пры некалькіх пакрыццях зорак, выказала здагадку наяўнасць у Хірона сістэмы кольцаў радыусам 324 ± 10 км[3][4].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]