Герман Маліньш
Герман Маліньш | ||
![]() | ||
Агульная інфармацыя | ||
Нарадзіўся | 12 кастрычніка 1987[1] (32 гады) | |
Грамадзянства | ![]() | |
Рост | 187 см | |
Вага | 80 кг | |
Пазіцыя | брамнік | |
Інфармацыя пра клуб | ||
Клуб | ![]() | |
Нумар | 1 | |
Кар’ера | ||
Клубная кар’ера* | ||
2006 — 2012 | ![]() |
93 (1/-64) |
2007 | → ![]() |
27 (-62) |
2013 — 2014 | ![]() |
4 (-3) |
2015 | ![]() |
7 (-9) |
2016 — 2017 | ![]() |
41 (-44) |
2018 | ![]() |
4 (-5) |
2019 — | ![]() |
12 (-12) |
Нацыянальная зборная** | ||
2003 | ![]() |
2 |
2005 | ![]() |
3 |
2006 — 2008 | ![]() |
11 (-5) |
* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца ** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў |
Герман Маліньш (лат.: Germans Māliņš, нар. 12 кастрычніка 1987, Рыга) — латвійскі футбаліст, брамнік клуба «Елгава».
Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Клубная[правіць | правіць зыходнік]
З 2006 года выступаў за рыжскі «Сконта», сезон 2007 правёў у арэндзе ў «Алімпе». З 2008 года стаў замацоўвацца ў асноўным складзе «Сконта» і нарэшце стаў капітанам каманды. У 2011 і 2012 гадах быў прызнаны найлепшым брамнікам чэмпіянату Латвіі.
У красавіку 2013 года перайшоў у барысаўскі БАТЭ, дзе стаў другім брамнікам пасля Андрэя Гарбунова. Дэбютаваў у чэмпіянаце Беларусі 3 жніўня 2013 года ў матчы супраць «Нафтана», пасля ў сезоне 2013 яшчэ двойчы з’явіўся на полі ў чэмпіянаце і адзін раз — у Кубку Беларусі.
У снежні 2013 года падоўжыў кантракт з БАТЭ[2]. У пачатку сезону 2014, у выніку адхілення ад асноўнай каманды Андрэя Гарбунова і траўмы навабранца Сяргея Чэрніка, быў асноўным брамнікам БАТЭ. Аднак у матчы першага тура чэмпіянату, 29 сакавіка 2014 года супраць «Шахцёра», дапусціў грубыя памылкі, з-за якіх БАТЭ прайграў 0:2. Пасля гэтага матчу Чэрнік заняў месца ў аснове, Маліньш жа больш не з’яўляўся на полі, а пачынаючы з верасня 2014 года перастаў трапляць нават на лаўку запасных. Па заканчэнні кантракта ў студзені 2015 года пакінуў БАТЭ[3].
Неўзабаве пасля зыходу з БАТЭ Герман вярнуўся ў «Сконта». У якасці асноўнага брамніка гэтага клуба распачаў сезон 2015, але хутка страціў месца ў аснове. У пачатку 2016 года, пасля таго як «Сконта» не здолеў атрымаць ліцэнзію на сезон 2016 і быў пераведзены ў Першую лігу, Маліньш папоўніў склад іншага рыжскага клуба — РФШ. У пачатку 2018 года перайшоў у «Рыгу», дзе спачатку гуляў у стартавым складзе, але пазней стаў рэзервовым брамнікам.
Сезон 2019 пачаў у складзе «Елгавы».
Міжнародная[правіць | правіць зыходнік]
Гуляў за моладзевыя зборныя Латвіі розных узростаў.
Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
Чэмпіён Латвіі (2): 2010, 2018
Срэбраны прызёр чэмпіянату Латвіі (2): 2012, 2015
Бронзавы прызёр чэмпіянату Латвіі (2): 2008, 2009
Уладальнік Кубка Латвіі (2): 2012, 2018
Пераможца Балтыйскай лігі: 2011
Чэмпіён Беларусі (2): 2013, 2014
Уладальнік Суперкубка Беларусі: 2014
Зноскі
- ↑ Germans Malins // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Герман Малиньш продлил контракт с БАТЭ
- ↑ Малиньш, Яковлев и Тубич официально покинули БАТЭ
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Профіль на афіцыйным сайце БАТЭ(руск.)
- Профіль на сайце transfermarkt.com (англ.)
- Статыстыка на сайце footballfacts.ru (руск.)
- Профіль на сайце by.tribuna.com (руск.)
- Профіль на сайце soccerway.com (руск.)
- Статыстыка на сайце UEFA.com (руск.)
- Профіль на сайце teams.by (руск.)
- Профіль на сайце pressball.by (руск.)