Герой Савецкага Саюза Ф. А. Смалячкоў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Заір Азгур. Герой Савецкага Саюза Ф. А. Смалячкоў.jpg
Заір Азгур
Герой Савецкага Саюза Ф. А. Смалячкоў. 1943
Матэрыял бронза
Памеры 97 × 60 × 33 см
Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь, Мінск

Герой Савецкага Саюза Ф. А. Смалячкоў  — бронзавая скульптура беларускага скульптара Заіра Азгура (19081995), створаная ў 1943 годзе. З'яўляецца часткай збору Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі ў Мінску. Памер скульптуры — 97×60×33 см[1].

У часы Вялікай Айчыннай вайны скулыпурны партрэт стаў практычна адзіным жанрам, у якім працавалі тагачасныя беларускія майстры. У гэты час 3аір Азгур стварае вялікую колькасць работ, у якіх прадстаюць розныя людзі — Героі Савецкага Саюза, баявыя генералы і афіцэры, простыя салдаты, партызаны[2].

Пластычныя рашэнні, якія ён выбірае, не заўсёды маюць накіраванасць да ўвасаблення гераічнага ў вобразах, але гэта зусім не ўплывае на іх мастацкія вартасці, глыбіню характарыстык, часам звяртаючыся да кантрастнага супастаўлення знешне празаічна трактаванага вобраза, паказанага антуражу і значнасці ўнутранага свету мадэлі. Вялікая колькасць выкананых скульптарам у гады вайны работ не магла не адбіцца на іх мастацкім узроўні, прыводзіла ў шэрагу выпадкаў да павярхоўнай апісальнасці, некаторай жанравасці[2].

У 1943 годзе Заір Азгур стварыў партрэт Героя Савецкага Саюза, беларускага снайпера Фядосія Смалячкова, які за час вайны знішчыў 125 ворагаў, на якіх затраціў 126 патронаў. Для барацьбы з ім і яго вучнямі нацысты стварылі спецыяльныя падрадзяленні. У студзені 1942 года ён загінуў у баі[3].

Скульптура была зроблена паводле фотаздымка, партрэт атрымаўся поўны жыццёвай выразнасці. Твар юнака, ягоная цёплая ўсмешка ёсць люстрам душы беларуса. Паводле меркавання мастацтвазнаўца Валерыя Буйвала, пластычны партрэт Фядосія Смалячкова з'яўляецца найвышэйшым дасягненнем і сапраўдным творчым поспехам у супярэчлівай і кан'юнктурнай творчасці скульптара Заіра Азгура[3].

Скульптура стала адным з першых твораў, якія ў 1940-я гады паступілі у збор сучаснага беларускага мастацтва Дзяржаўнай мастацкай галерэі БССР[4].

Зноскі