Заір Ісакавіч Азгур

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Заір Азгур)
Заір Ісакавіч Азгур
Фатаграфія
Дата нараджэння 2 (15) студзеня 1908
Месца нараджэння
Дата смерці 18 лютага 1995(1995-02-18) (87 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства Сцяг СССР СССР
Flag of Belarus (1918, 1991–1995).svg Беларусь
Жонка Галіна Гаўрылаўна Азгур
Род дзейнасці скульптар, мастак, палітык
Жанр
Вучоба
Уплыў на Яўген Колчаў, Юрый Кандрашоў
Партыя
Член у
Прэміі
Сталінская прэмія 2-й ступені Сталінская прэмія 2-й ступені
Узнагароды
Подпіс Signature of Azgur.png
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Заі́р Іса́кавіч Азгу́р (2 (15) студзеня 1908, в. Маўчаны Сенненскі павет, Магілёўская губерня, цяпер у складзе в. Застадолле Сенненскага раёна Віцебскай вобласці — 18 лютага 1995, Мінск) — савецкі і беларускі скульптар. Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1939), Народны мастак БССР (1944), Народны мастак СССР. Лаўрэат Сталінскай прэміі другой ступені (1946; 1948). Правадзейны член член Акадэміі мастацтваў СССР[1] (1958). Герой Сацыялістычнай Працы (1978). Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1947—1967 і з 1971).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 2 (15) студзеня 1908 года ў яўрэйскай сям’і. Скончыў Віцебскі мастацка-практычны інстытут 1925 годзе, вучыўся ў Марка Шагала і Міхаіла Керзіна. Будучы студэнтам, жыў у Янкі Купалы і Якуба Коласа[2]. У 1925—1928 гг. вучыўся ў Акадэміі мастацтваў у Ленінградзе. Працягнуў адукацыю ў Кіеўскім дзяржаўным мастацкім інстытуце (1928—1929) і Тбіліскай акадэміі мастацтваў. Першыя яго творы з’явіліся на справаздачнай выставе Віцебскага мастацкага тэхнікума ў 1924 г. У наступным годзе ён удзельнічаў у I Усебеларускай выставе. У 1930 г. скульптар вярнуўся на радзіму і ўключыўся ў мастацкае жыццё Мінска.

3 першых дзён вайны ўдзельнічаў у выпуску антыфашысцкіх улётак, супрацоўнічаў з франтавым друкам, ілюстраваў газету «Раздавім фашысцкую гадзіну». У 1942—1944 гг. 3аір Азгур у Маскве, пры Цэнтральным штабе партызанскага руху. У 1945 годзе ажаніўся з Галінай Гарэлавай, дачкой акадэміка Г. М. Гарэлава.

Заір Азгур — цэнтральная фігура ў беларускай пасляваеннай пластыцы. У 1950-1970-я гг. працаваў над манументальнай скульптурай. З 1980 года кіраўнік Майстэрні скульптуры АМ СССР у Мінску.

Памёр 18 лютага 1995 года ў Мінску. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Скульптурная кампазіцыя Заіра Азгура на плошчы Якуба Коласа ў Мінску.

Заір Азгур працаваў у галіне станковай і манументальнай скульптуры, прыхільнік строгай рэалістычнай формы.

У даваеннай творчасці 3. Азгура заўважныя два падыходы: станковыя партрэты з натуры, што вымагаюць разумення ўнутранай сутнасці мадэлі, вылучаюцца шырокай, вольнай лепкай, і рэгламентаваныя канонамі рэпрэзентатыўныя выявы. У канны 1920-х—30-я г. стварыў партрэты дзеячаў сацыялістычнага і рэвалюцыйнага руху для Дома ўрада ў Мінску. Прыкладам тонкага разумення сутнасці гістарычнай асобы з’яўляюцца партрэты пісьменнікаў Лу Сіня і Р. Тагора.

Сярод твораў: партрэты герояў Вялікай Айчыннай вайны В. Талаліхіна, А. Радзімцава, А. Малодчага, М. Сільніцкага, Ф. Смалячкова, В. Талаша, М. Шмырова, К. Ракасоўскага, П. Батава, прадстаўнікоў айчыннай і сусветнай культуры Ф. Скарыны, А. Бразера, 3. Бядулі, Л. Александроўскай, Я. Купалы, Я. Коласа, М. Гусоўскага, К. Чорнага, кіраўнікоў камуністычнай і рабочай партый, нацыянальна-вызваленчага руху, палкаводцаў, герояў працы, вучоных; некалькі кампазіцый.

Па яго праектах створаны помнікі У. Леніну ў Беларусі, Расіі і Казахстане, П. Машэраву ў Віцебску, Я. Коласу і С. Грыцаўцу ў Мінску, Ф. Р. Маркаву ў Маладзечне, Ф. Багушэвічу ў Жупранах, Я. Купалу ў Вязынцы, В. Талашу ў Петрыкаве, А. Бутлераву і Я. Вучэцічу ў Маскве. Аўтар барэльефа «Слава загінуўшым героям» для помніка-абеліска Перамогі ў Мінску. У 1960-я гады стварыў шэраг партрэтаў беларускіх вучоных (М. Яругін, 1963; Б. Сцяпанаў, 1964), артыстаў (І. Балоцін, 1966, У. Крыловіч, 1967). Сярод яго твораў быў і помнік І. Сталіну.

Напісаў мемуары «Незабыўнае» (1962), «Тое, што помніцца…» (Кн. 1—2, 1977—1983), шмат публіцыстычных артыкулаў па мастацтву.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Пасведчанне народнага мастака БССР Заіра Азгура

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Беларускім музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, фондах БСМ, Траццякоўскай галерэі ў Маскве, фондах Міністэрства культуры Расіі, Дзяржаўным мастацкім музеі Малдовы, Астраханскай карціннай галерэі, Алтайскім музеі выяўленчага мастацтва.

  • Імя З. І. Азгура носіць адна з вуліц Мінска.
  • 18 лютага 2000 года на вуліцы Азгура ў Мінску адкрыты [3] мемарыяльны музей-майстэрня З. І. Азгура ў будынку творчай майстэрні, пабудаванай у 1984 [4] годзе па праекце архітэктара В. М. Аладава.
  • Мемарыяльная дошка ў памяць аб скульптара ўстаноўлена ў горадзе Мінску на фасадзе дома № 13 па праспекце Незалежнасці, у якім жыў З. І. Азгур[5].
  • Мемарыяльная дошка[6] на будынку былога мастацкага тэхнікума, у якім вучыўся З. І. Азгур, у Віцебску (вуліца Суворава, 3).
  • Імя З. І. Азгура носяць 1-я сярэдняя агульнаадукацыйная школа і вуліца ў горадзе Сянно.
  • У 2008 годзе НБРБ выпусціў памятную манету ў гонар 100-годдзя з дня нараджэння Азгура.

Зноскі

  1. т. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с.
  2. 20 нечаканых фактаў пра Заіра Азгура
  3. Мемарыяльны музей З. І. Азгура
  4. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугараджы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў І (Т. 10). — 10 000 экз.
  5. / 158-azgur-zair-isaakovich.html Азгур Заір Ісакавіч — беларускі савецкі скульптар Архівавана 16 сакавіка 2016.
  6. Мемарыяльная дошка Заіру Азгуру

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Белорусская ССР: Краткая энциклопедия. В 5-ти т. Т. 5. Биографический справочник / Ред. колл.: П. У. Бровка и др.. — Мн.: Гл. ред. Белорус. Сов. Энциклопедии, 1981. — Т. 5. — 740 с. — 50 000 экз. (руск.)
  • Петэрсон Э. А. Азгур Заір Ісакавіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1993. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-074-2.
  • Азгур Заір Ісакавіч // Беларускі саюз мастакоў: энцыклапедычны даведнік / складальнік Б. А. Крэпак. — Мінск, 1998.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]