Сяргей Уладзіміравіч Амелька
Сяргей Уладзіміравіч Амелька | |
---|---|
Дата нараджэння | 21 красавіка 1971 (53 гады) |
Месца нараджэння | |
Род дзейнасці | гісторык |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат гістарычных навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Сяргей Уладзіміравіч Амелька (нар. 21 красавіка 1971, в. Міжава, Мастоўскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі гісторык. Кандыдат гістарычных навук, дацэнт[1].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў у 1990 годзе Гродзенскі палітэхнікум, у 1998 годзе — факультэт гісторыі і культуры Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я. Купалы па спецыяльнасці «Гісторыя»[1].
У 1998—2001 гадах вучыўся ў аспірантуры ГрДУ імя Я. Купалы па спецыяльнасці «Айчынная гісторыя», навуковы кіраўнік Іван Платонавіч Крэнь[1].
У 2003 годзе абараніў у БДПУ імя М. Танка кандыдацкую дысертацыю па тэме «Роля шляхты ў развіцці культуры Беларусі ў канцы XVIII — сярэдзіне XIX стст.»[1].
З 1992 года працуе ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я. Купалы. З 2000 года выкладчык, дацэнт кафедры гісторыі Беларусі, , археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін. У 2002—2013 гадах выконваў абавязкі намесніка дэкана факультэта па выхаваўчай і ідэалагічнай працы[1].
Выкладае курсы: «Гісторыя Беларусі», «Гісторыя Беларусі ў кантэксце еўрапейскай цывілізацыі», «Архівазнаўства», «Асновы архіва-музеязнаўства», «Геральдыка Беларусі», «Гістарычная дэмаграфія, генеалогія і геральдыка», «Ведамасныя архівы», «Тэхнатронныя архівы», «Тэхнатроннае дакументаванне», «Гісторыя развіцця музейнай справы»[1].
З 2001 года з’яўляецца намеснікам рэдактара, членам рэдакцыйнай калегіі навуковага геральдычнага часопіса Герольд Litherland[1].
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Асноўныя кірункі навуковых даследаванняў: гісторыя шляхты, дваранства[1].
Аўтар звыш 50 публікацый, у тым ліку 1 калектыўнай манаграфіі, 5 замежных публікацый[1].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны ганаровымі граматамі ГрДУ імя Я. Купалы, Гродзенскага гарадскога выканаўчага камітэта, Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта, граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь[1].
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- З гісторыі родаў беларускай шляхты // Шлях да ўзаемнасці: мат. VIII Міжнар. навук. канф. / пад рэд. І. Крэня, М. Кандрацюка; Дзярж. кам. па справах рэлігій і нацыянальнасцей РБ. Гродзенскі аблвыканкам.- Гродна: ГрДУ, 2001. — С. 311—319.
- Шляхецкі архіў Пачобут-Адляніцкіх: фарміраванне і гістарычны лёс сям’і // Шлях да ўзаемнасці = Droga ku wzajemnosci: мат. X Міжнар. навук. канф.: Гродна — Мір, 24 кастрычніка 2002 г. / пад рэд. І. Крэня. — Гродна, ГАУПП «Гродз. друкарня», 2004. — С. 19-21.
- Крыніцы па гісторыі роду Агінскіх ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў Гродна // Палітычная і культурная дзейнасць князёў Агінскіх: рэфлексіі мінулага, перспектывы будучыні: VII міжнародная навуковая канферэнцыя, 5 кастрычніка 2011 г. — Вільнюс, 2011. — С. 11-14, 41-45, 72-76.
- Да пытання аб складзе палітычнай эліты шляхты Лідскага павета ВКЛ у другой палове XVII ст. // Герольд Litherland. — 2006. — № 17. — С. 87-96.
- Радавод лініі Крыштафа Казіміра Валовіча ў XVII—XVIII стст. // Unus pro omnibus: Валовічы ў гісторыі Вялікага княства Літоўскага XV—XVIII. — Мінск: Медысонт, 2014. — С. 188—213.
- Радаводы графскай і слонімскай галін Валовічаў у XVI—XVIII стст. (паводле вывадовых спраў Гарадзенскага дваранскага дэпутацкага сходу 1875 г.) // Unus pro omnibus: Валовічы ў гісторыі Вялікага княства Літоўскага XV—XVIII. — Мінск: Медысонт, 2014. — С. 127—144.
- Шляхецкі род Сямашкаў гербу «Лебедзь»: паходжанне, рассяленне і гісторыка- культурнае значэнне ў XVI—XIX ст. // Герольд Litherland. — 2001. — № 1. — С. 27-34.
- Информационное сопровождение воспитательной работы в университете: из опыта работы в ГрГУ имени Янки Купалы Мы строим свое будущее сами: сб. материалов II Международного форума студенческих и молодежных общественных объединений, Екатеринбург, 26-27 апреля 2013 г. — Екатеринбург: УрГПУ, 2013. — С. 116—129. (соавт. Т.А Пивоварчик).
- Роль историко-культурного потенциала в формировании патриотизма студентов // Воспитательная и физкультурно-спортивная деятельность в вузах: новые подходы к решению актуальных проблем: материалы научно-практической конференции. — Тюмень, ТюмГАСУ, 2013. — С. 51-55 (соавт. С. А. Пивоварчик).
- Перыядычны друк Гродзеншчыны ў гады станаўлення беларускай дзяржаўнасці (1990-я — пачатак 2000-х гадоў) // Гарадзенскія чытанні: зб. навук. артыкулаў / рэдкал. А. Ч. Лойка [і інш.]. — Гродна: Гродзенская друкарня, 2011. — С. 39-46 (соавт. У. П. Амелька).
Станаўленне і развіцце перыядычнага друку на Гродзеншчыне ў пасляваенны час // 60-летие образования Гродненской области: материалы Междунар. науч. конф., 3-4 марта 2004 г., Гродно. — Гродно: ГрГУ, 2004. — С. 235—238.
- Мецэнацкая і фундатарская дзейнасць дваранства на Гродзеншчыне ў канцы XVIII — сярэдзіне XIX ст. // Веснік ГрДУ імя Янкі Купалы. Сер. 1. — 2001. — № 1. — С. 24-33
Зноскі
- Нарадзіліся 21 красавіка
- Нарадзіліся ў 1971 годзе
- Нарадзіліся ў Мастоўскім раёне
- Выкладчыкі факультэта гісторыі і сацыялогіі ГрДУ імя Янкі Купалы
- Кандыдаты гістарычных навук
- Выпускнікі гістарычнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы
- Узнагароджаныя Граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Гісторыкі Беларусі