Гесэн-Дармштат

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Ландграфства Гесэн-Дармштат
ням.: Landgrafschaft Hessen-Darmstadt

імперскае княства
Flag of Hesse.svg
1567 — 1806


Flagge Großherzogtum Hessen ohne Wappen.svg
Flag of Hesse.svg Wappen-HD (1804–1808).svg


Сцяг Герб
Hessen1930.png
Сталіца Дармштат
Мова(ы) нямецкая
Рэлігія лютэранства
Форма кіравання манархія
Дынастыя Гесэнскі дом
Гісторыя
 -  1567 Заснавана
 -  1806 Вялікае Герцагства Гесэн
Гесэн-Касель і Гесэн-Дармштат у 1793

Ландгра́фства Ге́сэн-Да́рмштат (ням.: Landgrafschaft Hessen-Darmstadt) — нямецкае княства Свяшчэннай Рымскай імперыі, якое існавала з 1567 па 1806 год са сталіцай у Дармштаце.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Утварылася ў 1567 годзе ў выніку спадчыннага падзелу ландграфства Гесэн пасля смерці яго кіраўніка — Філіпа I, паміж яго сынамі. Гесэн-Дармштат дастаўся самаму малодшаму з іх — Георгу I. Пасля смерці ў 1583 годзе брата, ландграфа Гесэн-Рэйнфельса Філіпа II, значная частка яго ўладанняў таксама перайшла да Георга I.

Яго сын Людвіг V таксама атрымаў у спадчыну частку земляў свайго дзядзькі, ландграфа Гесэн-Марбурга Людвіга IV.

Людвіг VIII (1739—1768) скончыў доўгую спрэчку з Гесэн-Каселем за графства Ганау і набыў уладанне Ліхтэнберг.

Людвіг X (1790—1830) паводле Люневільскага міру 1801 года атрымаў графства Вестфалія, частку курфюрства Майнц, курфюрства Пфальц і горад Вормс. У 1806 годзе пасля роспуску Свяшчэннай Рымскай імперыі, ландграф далучыўся да Рэйнскага саюза, а само ландграфства было ператворана ў Вялікае Герцагства Гесэн.

Кіраўнікі[правіць | правіць зыходнік]

1568—1596 Георг I
1596—1626 Людвіг V
1626—1661 Георг II
1661—1678 Людвіг VI
1678 Людвіг VII
1678—1739 Эрнст Людвіг
1739—1768 Людвіг VIII
1768—1790 Людвіг IX
1790—1830 Людвіг X (з 1806 года вялікі герцаг Людвіг I)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]