Рэйнскі саюз
Гістарычная дзяржава | |||||
Рэйнскі саюз | |||||
---|---|---|---|---|---|
Rheinbund Etats confederes du Rhin | |||||
|
|||||
![]() |
|||||
12 ліпеня 1806 — 4 лістапада 1813
|
|||||
Сталіца | Франкфурт | ||||
Мова(ы) | Ніжненямецкая мова | ||||
Афіцыйная мова | нямецкая | ||||
Форма кіравання | Канфедэрацыя | ||||
Кіраўнікі дзяржавы | |||||
Пратэктар | |||||
• | Напалеон I | ||||
Прымас | |||||
• 1806—1813 | Карл Тэадор фон Дальберг | ||||
• 1813 | Прынц Яўген Багарнэ | ||||
Гісторыя | |||||
• 12 ліпеня 1806 | Утварэнне | ||||
• 6 жніўня 1806 | Свяшчэнная Рымская імперыя распалася | ||||
• 4 лістапада 1813 | Распад | ||||
![]() |
Рэйнскі саюз, таксама Рэйнскі саюз (ням.: Rheinbund, фр.: Confederation du Rhin) — складзены пад ціскам Напалеона I у 1806 годзе ў Парыжы саюз нямецкіх манархій, якія выйшлі са складу Свяшчэннай Рымскай імперыі.
Узнікненне і развіццё[правіць | правіць зыходнік]
Напачатку XIX стагоддзя Германія ўсё яшчэ заставалася Свяшчэннай Рымскай імперыяй германскай нацыі. У яе ўваходзіла больш 350 дзяржаў рознай ступені незалежнасці.
Аднак сярод германскіх княстваў вылучаліся Прусія, Саксонія, Баварыя, Вюртэмберг і асабліва Аўстрыя, якая з'яўлялася найбуйнейшым дзяржаўным утварэннем у Свяшчэннай Рымскай імперыі.
Гэтыя дзяржавы фармальна знаходзіліся ў падначаленні імператара і імперскага сойма, але фактычна валодалі поўнай незалежнасцю. Дваранства было неаднароднае па складзе і знаходзілася ў залежнасці ад князёў ці ад імператара; гарадское насельніцтва складалася з патрыцыянскіх сем'яў, гарадскіх бюргераў, чаляднікаў і вучняў, залежных ад майстроў. Сяляне былі галоўным чынам прыгоннымі. У параўнанні з іншымі краінамі, такімі як Англія і Францыя, Германію можна было назваць эканамічна, сацыяльна і палітычна адсталай.
![]() |
Французская рэвалюцыя быццам грымотная страла стукнула ў гэты хаос, званы Германіяй[1]. | ![]() |
Напалеонаўскія войны перакроілі карту Германіі: з 51 вольнага горада Напалеон пакінуў усяго пяць, астатнія ж былі перададзены дзясятку найбуйнейшых дзяржаў. Той жа лёс спасціг сотні дробных княстваў, царкоўныя валадарствы і землі імперскіх рыцараў.
Пры падпісанні дамовы аб стварэнні Рэйнскага саюза 12 ліпеня 1806 года 16 паўднёва- і заходнегерманскіх княстваў афіцыйна абвясцілі пра свой выхад з рэйху і аб'яднанне ў канфедэрацыі пад патранажам Напалеона. Перад падпісаннем Напалеон паставіў перад удзельнікамі 24-гадзінны ультыматум, пры якім у выпадку адмовы ад падпісання французскія войскі мусілі быць уведзены ў паўднёва- і заходнегерманскія землі. Праз некалькі дзён пасля складання дамовы аб Рэйнскім звязе Франц II, які стаў у 1804 годзе імператарам Аўстрыйскай імперыі, зрокся ад пасаду Свяшчэннай Рымскай імперыі германскай нацыі і абвясціў пра яе скасаванне. Гэта было таксама выкананнем ультыматуму Напалеона.
Да 1808 года да Рэйнскага саюза далучыліся яшчэ 23 нямецкіх дзяржавы. Ужо з прычыны паразы Прусіі супраць Францыі ў бітве пры Ене ў яго склад увайшлі шматлікія цэнтральна- і паўночнагерманскія дробныя дзяржавы.
У 1808 годзе Рэйнскі саюз дасягнуў сваіх найвялікшых памераў. Ён ахопліваў чатыры каралеўствы, пяць вялікіх герцагстваў, трынаццаць герцагстваў, сямнаццаць княстваў, а таксама незалежныя ганзейскія гарады Гамбург, Любек і Брэмен. Апошнім да Рэйнскага саюза далучыўся князь Ангальт-Дэсау і атрымаў у адказ тытул герцага. Убаку засталіся толькі Прусія, Аўстрыя, залежнае ад Даніі герцагства Гольштэйн і Швецкая Памеранія. У 1810 годзе вялікія часткі паўночнай Германіі, якія ўключаюць вусці Эмса, Везера і Эльбы, былі анексаваныя непасрэдна напалеонаўскай Францыяй, каб лепш кантраляваць кантынентальную блакаду Англіі.
Гісторыя Германіі |
---|
Старажытнасць |
Сярэднявечча |
Стварэнне адзінай дзяржавы |
Германскі рэйх |
Германія пасля Другой сусветнай вайны |
|
Рэйнскі саюз быў у значнай меры ваенным альянсам, а яго члены былі абавязаны даваць Францыі шматлікія ваенныя кантынгенты. У адказ шматлікія з іх былі падняты ў статуце (Бадэн, Гесэн-Дармштат, герцагствы Клевэ і [Берг (графства)|Берг]] сталі вялікімі герцагствамі, а Вюртэмберг і Баварыя — каралеўствамі), а таксама дасягнулі парой буйнага пашырэння сваіх валадарстваў. Прыязным сабе Рэйнскім саюзам Напалеон стварыў значную буферную прастору на паўночным усходзе Францыі. Ад рашэнняў Напалеона Рэйнскі саюз залежыў не толькі ў ваеннай сферы, але, у рамках кантынентальнай блакады Англіі, і ў гандлёвай палітыцы.
Паводле дамовы Рэйнскі саюз мусіў мець агульныя канстытуцыйныя органы, што аднак неўзабаве было адкінута з прычыны імкнення буйнейшых членаў саюза да самастойнасці. Бундэстаг, арганізаваны галоўным князем Карлам Тэадорам фон Дальбергом, так і не сабраўся, паколькі ў ім адмаўляліся ўдзельнічаць першым чынам Вюртэмберг і Баварыя.
У 1813 годзе, пасля паразы Напалеона ў Бітве народаў пад Лейпцыгам, Рэйнскі саюз распаўся. На сённяшні момант адзіным яго членам, які захаваў незалежнасць, з'яўляецца княства Ліхтэнштэйн.
Аўстрыя і Прусія ў складзе Шостай кааліцыі прынялі ўдзел у перамозе над Напалеонам, якая давала Германіі новы шанец да аб'яднання.
Члены саюза[правіць | правіць зыходнік]
У наступных табліцах пералічаныя члены Рэйнскага саюза з датамі ўступа і выстаўлянымі ваеннымі кантынгентамі (у дужках): [2]
Каралеўствы і вялікія герцагствы[правіць | правіць зыходнік]
Сцяг | Манархія | Год далучэння | Нататка |
---|---|---|---|
![]() |
Вялікае герцагства Бадэн | 12 ліпеня 1806 | Сузаснавальнік; раней маркграфства (8000) |
![]() |
Каралеўства Баварыя | 12 ліпеня 1806 | Сузаснавальнік; раней герцагства (30,000) |
![]() |
Вялікае герцагства Берг | 12 ліпеня 1806 | Сузаснавальнік; былое Герцагства Берг, да якога было далучана Герцагства Клеўскае (5000) |
![]() |
Вялікае герцагства Гесэн | 12 ліпеня 1806 | Сузаснавальнік; былое ландграфства (4000) |
![]() |
Землі эрцканцлера (архібіскупства Рэгенсбург, княства Ашафенбург) | 12 ліпеня 1806 | Сузаснавальнік; з 1810 — ![]() |
![]() |
Каралеўства Саксонія | 11 снежня 1806 | Былое герцагства (20,000) |
![]() |
Каралеўства Вестфалія | 15 лістапада 1807 | Створана Напалеонам (25,000) |
![]() |
Каралеўства Вюртэмберг | 12 ліпеня 1806 | Сузаснавальнік; былое герцагства (12,000) |
![]() |
Вялікае герцагства Вюрцбург | 23 верасня 1806 | Створана Напалеонам (2000) |
Княствы і герцагствы[правіць | правіць зыходнік]
Сцяг | Манархія | Год далучэння | Нататка |
---|---|---|---|
![]() |
Герцагства Анхальт-Бернбург | 11 красавіка 1807 | (700) |
![]() |
Герцагства Анхальт-Дэсау | 11 красавіка 1807 | (700) |
![]() |
Герцагства Анхальт-Кетэн | 11 красавіка 1807 | (700) |
![]() |
Герцагства Арэнберг-Мепен | 12 ліпеня 1806 | Сузаснавальнік; медыятызаванае 13 снежня 1810 (4000) |
![]() |
Княства Гогенцоллерн-Хехінген | 12 ліпеня 1806 | Сузаснавальнік (4000) |
![]() |
Княства Гогенцоллерн-Зігмарынген | 12 ліпеня 1806 | Сузаснавальнік (4000) |
![]() |
Княства Ізенбург-Бірштайн | 12 ліпеня 1806 | Сузаснавальнік (4000) |
![]() |
Княства Лейен | 12 ліпеня 1806 | Сузаснавальнік; былое графства (4000) |
![]() |
Княства Ліхтэнштэйн | 12 ліпеня 1806 | Сузаснавальнік (4000) |
![]() |
Княства Ліпэ-Дэтмольд | 11 красавіка 1807 | (650) |
![]() |
Герцагства Мекленбург-Шверын | 22 сакавіка 1808 | (1900) |
![]() |
Герцагства Мекленбург-Стрэліц | 18 лютага 1808 | (400) |
![]() |
Герцагства Насау (Узінген і Вайльбург) | 12 ліпеня 1806 | Аб'яднанне княстваў ![]() ![]() |
![]() |
Герцагства Альдэнбург | 14 кастрычніка 1808 | 13 снежня 1810 анексавана Францыяй (800) |
![]() |
Княства Рэйс-Эберсдорф | 11 красавіка 1807 | (400) |
![]() |
Княства Рэйс-Грэйц | 11 красавіка 1807 | (400) |
![]() |
Княства Рэйс-Лобенштайн | 11 красавіка 1807 | (400) |
![]() |
Княства Рэйс-Шлейц | 11 красавіка 1807 | (400) |
![]() |
Княства Зальм | 25 ліпеня 1806 | Сузаснавальнік; 13 снежня 1810 года анексавана Францыяй (4000) |
![]() |
Герцагства Саксен-Кобург-Заальфельд | 15 снежня 1806 | (частка ад 2000 для саксонскіх герцагстваў) |
![]() |
Герцагства Саксен-Гота-Альтэнбург | 15 снежня 1806 | (частка ад 2000 для саксонскіх герцагстваў) |
![]() |
Герцагства Саксен-Гільдбурггаўзен | 15 снежня 1806 | (частка ад 2000 для саксонскіх герцагстваў) |
![]() |
Герцагства Саксен-Мейнінген | 15 снежня 1806 | (частка ад 2000 для саксонскіх герцагстваў) |
![]() |
Герцагства Саксен-Веймар | 15 снежня 1806 | (частка ад 2000 для саксонскіх герцагстваў) |
![]() |
Княства Шаўмбург-Ліпэ | 11 красавіка 1807 | (650) |
![]() |
Княства Шварцбург-Рудальштат | 11 красавіка 1807 | (650) |
![]() |
Княства Шварцбург-Зондэрсхаўзен | 11 красавіка 1807 | (650) |
![]() |
Княства Вальдэк | 11 красавіка 1807 | (400) |
Карты[правіць | правіць зыходнік]
Зноскі
- ↑ Ф. Энгельс. Маркс К. і Энгельс Ф., Соч., т. 5, з. 7
- ↑ Creation of the Confederation of the Rhine, 12 July, 1806 Архівавана 29 мая, 2011.
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |