Глеб Леанідавіч Гулянкоў
| Глеб Леанідавіч Гулянкоў | |
|---|---|
| Нараджэнне |
16 студзеня 1970 (55 гадоў) |
| Член у | |
| Адукацыя | |
Глеб Леанідавіч Гулянкоў (нар. 16 студзеня 1970, Краснаводск, Туркменская ССР) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 16 студзеня 1970 года ў г. Краснаводску (Туркменская ССР) у сям’і вайскоўца[1].
Скончыў Курганскае вышэйшае ваеннае авіяцыйна-палітычнае вучылішча па спецыяльнасці «Камандная тактычная забеспячэння авіяцыі»[1].
Да 2012 года праходзіў ваенную службу ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь на розных пасадах[1].
Працаваў старшынёй Балбасаўскага пасялковага выканаўчага камітэта і Савета дэпутатаў[1].
У 2024 годзе выбраны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Аршанская-Дняпроўскай акругі № 26. Член Пастаяннай камісіі па экалогіі і прыродакарыстанню[1].
Член рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь»[1].
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Жанаты, выхоўвае сына і дачку[1].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны ганаровымі граматамі Аршанскага раённага выканаўчага камітэта, Аршанскага раённага Савета дэпутатаў, іншымі ўзнагародамі[1].
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Нарадзіліся 16 студзеня
- Нарадзіліся ў 1970 годзе
- Нарадзіліся ў Туркменістане
- Члены партыі «Белая Русь»
- Выпускнікі Курганскага вышэйшага ваенна-палітычнага вучылішча
- Асобы
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8-га склікання