Глеб Усеваладавіч (князь гарадзенскі)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Глеб Усеваладавіч (князь гарадзенскі)
 
Нараджэнне: 1120-я
Смерць: 1170
Дынастыя: Рурыкавічы
Бацька: Усевалад Гарадзенскі
Маці: Агаф'я Уладзіміраўна[d]

Глеб Усеваладавіч (1120-я г. — пасля 1173) — князь гарадзенскі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Сын князя Усевалада Гарадзенскага. Разам з братам Барысам Усеваладавічам атрымаў у спадчыну Гарадзенскае княства, падпарадкоўваўся вялікім князям кіеўскім. У 1144 г. з братам удзельнічаў у паходзе вялікага князя кіеўскага Усевалада Ольгавіча супраць галіцкага Уладзіміра Валадаравіча. У 1166 г. з дружынай паводле загаду кіеўскага князя ахоўваў ад полаўцаў купецкія караваны каля Канева, у 1167 і 1170 г. дапамагаў Мсціславу Ізяславічу(руск.) бел., а ў 1173 г. з полацкімі, тураўскімі і пінскімі князямі і братам Мсціславам — Андрэю Багалюбскаму(руск.) бел. ў міжусобнай барацьбе за кіеўскі сталец.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Госцеў, А. Глеб Усеваладавіч / Алесь Госцеў // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 3. Гімназіі — Кадэнцыя / БелЭн; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. — 527 с.: іл. — С. 43. — ISBN 985-11-0041-2.
  • Воронин, Н. Н. Древнее Гродно. — М., 1954.
  • Полное собрание русских летописей. Т. 2. — М., 1962.