Глушэнне

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Глушэ́нне (англ.: radio jamming) — радыёабарона, радыёзаслон, радыёвайна, глушэнне радыёсігналаў. Па сутнасці, гэта тое самае радыёвяшчанне, толькі што замест звычайных тэкставых, музычных або нейкіх яшчэ праграм у эфір высылаецца спецыяльны сігнал, які ўтвараецца прыстасаваннем пад назвай «генератар замінальнага дзеяння», што генеруе гул і трэск. Акрамя шуму ўжываюцца таксама галасы («мовападобны сігнал») і нават музыка. Падрыхтаваны сігнал перадаецца на той частаты, дзе працуе радыёстанцыя, якую трэба заглушыць.

У 1970-х у СССР глушыліся толькі самыя небяспечныя ідэалагічныя ворагі — «Радыё Свабода» на розных мовах народаў СССР, а таксама рускамоўныя праграмы «Голасу Ізраілю», «Радыё Пекін», «Радыё Тырана». Глушылася таксама бальшыня праграм «Радыё Свабодная Еўропа», якое вяшчала на краіны сацыялістычнага лагера. Рэзкая змена сітуацыі настала пасля ўвядзення абмежаванага кантынгенту савецкіх войскаў у Афганістан. Ад 1980 года Савецкі Саюз распачаў глушэнне расійскіх праграм трох гігантаў замежнага радыёвяшчання — радыёстанцыяў «Голас Амерыкі», «Бі-Бі-Сі» і «Нямецкая хваля». Глушэнне Радыё «Свабода» і іншых станцый было спыненае ў 1988 годзе.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]