Глыбокае (возера, Краснаярскі край)
Выгляд
| Глыбокае | |
|---|---|
| руск.: Глубокое | |
| | |
| Морфаметрыя | |
| Вышыня над узроўнем мора | 49 м |
| Даўжыня | 43 км |
| Шырыня | 5 км |
| Плошча | 143 км² |
| Найбольшая глыбіня | каля 200 м |
| Сярэдняя глыбіня | 16 м |
| Гідралогія | |
| Тып мінералізацыі | прэснае |
| Басейн | |
| Плошча вадазбору | 4400 км² |
| Упадаюць | Глыбокая, Чачыр, Муксун, Гудке-Дапту, Паўночны Ікэндэкіт, Кылтэлар, Яшчкун |
| Выцякаюць | Глыбокая |
| Размяшчэнне | |
| Краіна |
|
| Рэгіён | Краснаярскі край |
| Ідэнтыфікатары | |
| ДВР | 17020000111116100011284 |
Глыбо́кае (руск.: Глубо́кое) — возера ў Азіяцкай частцы Расіі, у Краснаярскім краі, у басейне ракі Пясіна.
Возера размешчана за Палярным кругам, у паўднёвай частцы паўвострава Таймыр, на захадзе плато Путарана. Плошча паверхні 136 (143[1]) км². Даўжыня возера 43[2] км, найбольшая шырыня 5[2] км. Найбольшая глыбіня каля 200[2] м, сярэдняя — 16 м. Плошча вадазбору 4400[1] км². Жыўленне возера змяшанае, з перавагай снегавога. Замярзае ў кастрычніку, вызваляецца ад лёду ў чэрвені — пачатку ліпеня[2].
Праз возера працякае рака Глыбокая і злучае яго з возерам Мелкае. У Глыбокае ўпадаюць рэкі Чачыр, Муксун, Гудке-Дапту, Паўночны Ікэндэкіт, Кылтэлар, Яшчкун[2].
У возеры водзяцца галец, акунь, харыус і іншыя віды рыб[2].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Большой энциклопедический словарь: В 2-х т. / Гл. ред. А. М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1991. — Т. 1. — С. 318. — 863 с. — 2 000 000 экз. — ISBN 5-85270-042-8 (т. 1.). (руск.)
