Таймыр (паўвостраў)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Таймыр
75°21′40″ пн. ш. 107°41′41″ у. д.HGЯO
АкваторыіМора Лапцевых, Карскае мора
Найвышэйшы пункт1 125 м
Краіна
Таймыр (паўвостраў) (Расія)
Таймыр
Таймыр
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Таймы́р (Таймырскі паўвостраў) — паўвостраў у Расіі, самая паўночная мацерыковая частка сушы Еўразійскага кантынента (мыс Чэлюскін), размешчаны паміж Енісейскім залівам Карскага мора і Хатангскім залівам мора Лапцевых.

Па характары паверхні дзеліцца на 3 часткі: Паўночна-Сібірская нізіна, горы Быранга (вышыня да 1125 метраў), якія цягнуцца з паўднёвага захаду на паўночны ўсход, і прыбярэжная раўніна ўздоўж узбярэжжа Карскага мора. Паўднёвай мяжой паўвострава лічыцца паўночны ўступ плато Путарана.

Найбуйнейшыя рэкі Таймыра: Пясіна, Верхняя Таймыра і Ніжняя Таймыра, Хатанга.

Найбуйнейшыя азёры: Таймыр, Партнягіна, Кунгасалах, Лабаза, Какора.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 388. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]