Глыбоцкая цэнтральная раённая бібліятэка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Глыбоцкая цэнтральная раённая бібліятэка
Краіна
Адрас Віцебская вобласць, Глыбоцкі раён, г. Глыбокае, вуліца Энгельса, д. 41 а.
Заснавана 1945
Вэб-сайт Афіцыйная старонка
Сталая экспазіцыя ў Цэнтральнай раённай бібліятэцы Глыбокага

Глыбоцкая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэмабібліятэка ў гораде Глыбокае Віцебскай вобласці Беларусі.

Гісторыя бібліятэкі[правіць | правіць зыходнік]

Бібліятэка была заснавана ў лістападзе 1945 года, а ў 1956 годзе была аб'яднаная з гарадской бібліятэкай у раённую. У канцы 1977 года была створана Глыбоцкая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма. У такі фармаце бібліятэка дзейнічае да гэтага часу.

ДУК «Глыбоцкая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма» была заснавана ў снежні 1977 года. Яна складаецца з раённай, дзіцячай раённай, дзіцячай гарпасялковай, гарпасялковай бібліятэк, 4 сельскіх бібліятэк-клубаў, 1 сельскай бібліятэкі-музея этнаграфіі, 17 сельскіх бібліятэк. 16 бібліятэк знаходзіцца ў аграгарадках

У бібліятэках Глыбоцкага раёна працуюць 2 клубы для падлеткаў («Нашчадкі», «Равеснік»), 8 клубаў – для дзяцей малодшага і сярэдняга ўзросту («Крынічка», «Ветразь», «Знайкі», «Юныя сябры бібліятэкі», «Лучынка», «Дапытлівыя чамучкі», «Усёзнайкі», «Жураўлік»), дарослыя клубы («Сустрэчы», «Сяброўкі»), аматарскае аб'яднанне «Натхненне»[1].

Кніжны фонд установы культуры ўтрымлівае больш за 60 тыс. экз. друкаванай і электроннай прадукцыі (электронныя дыскі).

Бібліятэка штогод абслугоўвае каля 5 тыс. чалавек.

Пры ўстанове культуры працуе літаратурна-музычная гасціная «Сустрэчы для душы», у рамках якой арганізуюцца сустрэчы з цікавымі людзьмі – народнымі майстрамі, мясцовымі паэтамі і кампазітарамі, «вечары-партрэты», прэм'еры кніг. Для папулярызацыі беларускіх пісьменнікаў праводзяцца тыдні беларускага рамана, гадзіны паэзіі і гадзіны забытай кнігі, літаратурна-музычныя вечары, відэапрэзентацыі[2].

Прыярытэтнымі напрамкамі працы бібліятэкі з'яўляюцца краязнаўства, патрыятычнае выхаванне моладзі, а таксама маральна-этычнае, эстэтычнае, экалагічнае выхаванне, фарміраванне здаровага ладу жыцця, прафарыентацыя для школьнікаў горада.

У Глыбоцкай бібліятэцы створаны багаты матэрыял па гісторыі горада і раёна, пра вядомых людзей Глыбоччыны: П. Сухога, Я. Драздовіча, І. Буйніцкага, В. Ластоўскага, Н. Мінскага, Т. Даленга-Мастовіча.

У бібліятэцы створаная сталая выстава-экспазіцыя, самая вялікая ў Беларусі калекцыя дударскіх выданняў “Дуда мая ты спеўная[3]”. Калекцыя з'яўляецца часткай Дзяржаўнага рэестру кніжных помнікаў Беларусі. У гэтай адмысловай калекцыі сабраныя літаратурныя і папулярна-навуковыя тэксты, прысвечаныя дудзе і дударам. Часткай калекцыі з’яўляюцца выданні не толькі на беларускай, але таксама на іншых мовах. Збор дапаўняюць аўдыязапісы дударскай музыкі, мастацкія творы (карціны, выцінанкі, фігуркі) з вобразам дудара, паштоўкі і іншыя ўнікаты. У калекцыю ўваходзіць, між іншым[4], зборнік «Шляхам жыцьця» Янкі Купалы (Пецярбург, 1913), у якім пад адной вокладкай сабраныя некалькі вершаў прысвечаных дудзе.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]