Гляк

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Гляк, лакальныя назвы глёк — на ўсходзе, агляк, ляк — на поўначы і паўночным захадзе, бунька, банька — на паўднёвым захадзе, лагун — ганчарны выраб; гліняная пасудзіна для захоўвання і транспарціроўкі рэчываў — алею, квасу, вады і інш. Шарападобная, радзей крыху падоўжаная пасудзіна з плоскім дном, кароткім вузкім горлам з дзюбкай або без яе, 1 — 2 ручкамі, вядомы таксама глякі і з пляскатымі бакамі, без ручак, з 4 гарызантальна пастаўленымі вушкамі ўверсе і ўнізе тулава, праз якія прасоўвалі вяроўку. Памеры ад цацачных (0,1 л) да вялікіх (8 — 10 л).

У гляку заварвалі чай, рабілі настой зёлак, з-за чаго захадзе Віцебшчыны яго называлі зелянік. Выраблялі глякі чорна-задымленыя, паліваныя, зрэдку гартаваныя. Упрыгожвалі іх глянцаваным і лінейна-хвалістым контррэльефным арнаментам, часам ангобнай размалёўкай.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]