Голас Радзімы
Арыгінальная назва |
Голас Радзімы |
---|---|
Тып | газета |
|
|
Мова | беларуская |
Голас Радзімы — інфармацыйна-асветная газета для беларусаў за мяжой.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Выдаецца з 6 красавіка 1955 года ў Мінску на беларускай мове штотыднёва. Да студзеня 1960 года называлася «За вяртанне на Радзіму».
Заснавана секцыяй Савецкага камітэта «За вяртанне на Радзіму» для прапаганды савецкага ладу жыцця сярод беларускіх эмігрантаў. З сярэдзіны 1970-х гадоў асвятляла жыццё, у тым ліку беларускай эміграцыі. З сярэдзіны 1990-х гадоў адзінае беларускае выданне, якое распаўсюджваецца сярод нацыянальнай дыяспары і ў асяроддзі замежных беларусістаў.
Інфармуе аб палітычных працэсах, якія адбываюцца ў Беларусі, навінах грамадска-культурнага жыцця. Публікуе шмат матэрыялаў па гісторыі Беларусі, асвятляе жыццё беларусаў у далёкім і блізкім замежжы. Да 1993 года выдавалася «Бібліятэчка газеты «Голас Радзімы». Выдадзена больш за 150 кніг і брашур.
Спярша выдавалася Беларускім таварыствам па сувязях з суайчыннікамі за рубяжом. Потым да 2018 году з'яўлялася дадаткам да газеты «Советская Белоруссия». Зараз выдаецца як асобнае выданне Выдавецкім домам "Звязда".
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Афіцыйная старонка «Голаса Радзімы»
- Як «Голас Радзімы» выконваў спецзаданні савецкага КГБ — Наша ніва
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 5. — С. 323. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0.