Голос Гродны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
«Голос Гродны»
Тып штотыднёвая газета[d]
Заснавана 22 сакавіка 1919
Спыненне публікацый 28 красавіка 1919
Мова руская
Галоўны офіс

«Голос Гродны» — штотыднёвік. Выдаваўся 22 сакавіка — 28 красавіка 1919 года ў Гродне на рускай мове групай мясцовай інтэлігенцыі[1].

Выказваў інтарэсы гандлёва-эканамічных колаў, пазбягаў палітычных ацэнак тагачасных падзей. Пісаў пра гаспадарчае жыццё горада, матэрыяльныя цяжкасці, адкрыццё тэхнічна-рамесных курсаў, стварэнне «Саюза гандлёва-прамысловых і гарадскіх службоўцаў», беларуска-літоўскае адміністрацыйнае супрацоўніцтва, дзейнасць органаў страхавання на вёсцы[1].

Выданне прыхільна ставілася да беларускага вызвольнага руху. На яго старонках змяшчаліся «беларускія легенды», у т.л. легенда «Кара ў сто гадоў» з «Беларускага зборніка» Е. Р. Раманава, вершы і апавяданні мясцовых аўтараў, пераклады твораў літаратуры з армянскай і яўрэйскай моў і інш[1].

У рубрыцы «Агляд замежнага жыцця» асвятляліся гандлёвыя аперацыі, паведамляла пра лёс яўрэйскага насельніцтва ў розных краінах свету (артыкулы «Калііўшчына», «Адзічэнне», «Трагедыя вечнага народа»), справы Бунда. Шмат месца штотыднёвік адводзіў рэкламе, аб’явам. Выйшла 6 нумароў[1].

Зноскі

  1. а б в г А. М. Пяткевіч. «Голос Гродны» // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2012. — Т. 3. — 688 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0662-8.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]