Белнафтахім

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Канцэрн «Белнафтахім»
Тып урадавы канцэрн
Заснаванне 1997
Размяшчэнне Мінск, пр. Дзяржынскага, д. 73
Ключавыя фігуры Старшыня
Ігар Фёдаравіч Жылін
Галіна хімічная прамысловасць
Прадукцыя нафта, паліва, угнаенне, валакно, ніць, пластмаса
Аперацыйны прыбытак 4 314 мільярдаў рублёў (студзень—ліпень 2008; 2 015 мільёнаў $)
Чысты прыбытак 3 095 мільярдаў рублёў (студзень—ліпень 2008[1]; 1 446 млн $[2])
Даччыныя кампаніі «Беларуснафта», «Беларуськалій», «Белшына», «Нафтан»
Сайт www.belneftekhim.by

Белнафтахім — беларускі дзяржаўны канцэрн па нафце і хіміі. Найбуйнейшы прамысловы комплекс Беларусі, на долю якога прыпадае больш за 30 % прамысловай вытворчасці краіны[3]. З 4 лютага 2011 г. пасаду старшыні займае Ігар Жылін[4].

Канцэрн створаны 17 красавіка 1997 года праз зліццё канцэрна «Белнафтапрадукт» і Беларускага канцэрна па вытворчасці хімічнай і нафтахімічнай прадукцыі[5]. Аб’ядноўвае прадпрыемствы і арганізацыі па здабычы, перапрацоўцы і транспарціроўцы нафты, забеспячэнню нафтапрадуктамі, хіміі і нафтахіміі, шэраг навуковых, праектна-канструктарскіх, будаўнічых, рамонтных і пуска-наладкавых арганізацый, а таксама шырокую тавараправодную сетку на замежных рынках.

Канцэрн вырабляе больш за 500 відаў нафтахімічнай і хімічнай прадукцыі[6].

У 2007 годзе супраць «Белнафтахіму» былі ўведзены санкцыі з боку ЗША[7]. Амерыканскім кампаніям было забаронена супрацоўнічаць з канцэрнам, усе актывы «Белнафтахіму» ў ЗША былі замарожаныя. Мэтай увядзення санкцый быў ціск на рэжым Аляксандра Лукашэнкі.

19 красавіка 2019 года канцэрн заявіў пра рэзкае пагаршэнне якасці расійскай экспартнай сумесі Urals, якая паступала транзітам ва ўчастак магістральнага нафтаправода ААТ «Гомельтранснафта Дружба». Нафта змяшчала хлорарганічныя злучэнні, якія перавышалі ў дзясяткі разоў лімітавыя значэнні па стандарце. Перапрацоўка нафты такой якасці магла прывесці да парушэння тэхналагічных рэжымаў працы НПЗ[8]. 21 красавіка канцэрн прыняў рашэнне часова абмежаваць экспартныя пастаўкі нафтапрадуктаў з улікам сітуацыі, правядзення пасяўной кампаніі, неабходнасці забеспячэння ўнутранага рынку, наяўных рызык па перапрацоўцы сыравіны[9]. Расійскі пастаўшчык «Транснафта» пацвердзіў факт парушэння кантракту. Забруджаная нафта была выяўлена на ўчастку Самара-Унеча (больш за 1,4 тыс. км)[10].

Даччыныя прадпрыемствы[правіць | правіць зыходнік]

У склад канцэрну, акрамя 6-ці абласных і 30-ці мясцовых даччыных прадпрыемстваў пастаўкі нафтапрадуктаў, уваходзяць прадпрыемствы ў:

Зноскі

  1. Наталля Кароткая Прадпрыемствамі «Белнафтахіма» ў студзені—ліпені атрымана чыстага прыбытку ў 3,8 разы больш, чым за аналагічны леташні перыяд. БелаПАН (21 верасня 2008). Праверана 18 сакавіка 2011.
  2. звесткі аб сярэднеўзважаным курсе беларускага рубля да замежных валютаў на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2008 год. Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь. — Паводле сярэдняе за студзень—ліпень 2008 года цаны (2140,88) набыцця долара за рублі на валютным рынку. Праверана 18 сакавіка 2011.
  3. Ганна Кот «Белнафтахім» зацвердзіў новыя адпускныя цэны на нафтапрадукты. Эканоміка. Беларускае тэлеграфнае агенцтва. Праверана 17 сакавіка 2011.
  4. Аляксей Арэшка Прэзідэнт даў згоду на прызначэнне кіраўніка канцэрна «Белнафтахім», кіраўнікоў некалькіх райвыканкамаў і шэрагу іншых чыноўнікаў. Праверана 4 мая 2012.
  5. 5,0 5,1 Пастанова Рады міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 красавіка 1997 г. № 359 «Аб стварэнні Беларускага дзяржаўнага канцэрна па нафце і хіміі» (руск.) . Сайт Валерыя Леванеўскага. Праверана 17 сакавіка 2011.
  6. (руск.) О концерне // www.belneftekhim.by
  7. (англ.) Response to Belarus on US Sanctions on Belneftekhim // United States Mission to the OSCE, 15 November 2007
  8. «Белнефтехим» заявляет о резком ухудшении качества поступающей из России нефти
  9. «Белнефтехим» временно ограничил экспортные поставки нефтепродуктов — Сизов
  10. В белорусской части нефтепровода "Дружба" находится более 700 тыс. т некачественнной нефти

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]