Горад Гаага

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Гаага
нідэрл.: Den Haag
Сцяг Герб
Сцяг
Герб
Het Plein 2012.jpg
Краіна
Правінцыя
Каардынаты
Бургамістр
Вім Дэетман
Плошча
98,20[1] км²
Насельніцтва
508.480 чалавек (2013)
Шчыльнасць
4839 чал./км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
+31 70
Афіцыйны сайт
Транспартныя артэрыі
A4, A12, А13, А44, N14
Горад Гаага (Нідэрланды)
Горад Гаага

Гаага (нідэрл.: Den Haag / 's-Gravenhage) — горад на захадзе Нідэрландаў, у берага Паўночнага мора, рэзідэнцыя нідэрландскага ўрада і парламента, сталіца правінцыі Паўднёвая Галандыя і месцазнаходжанне нідэрландскай каралевы Беатрыкс. У Гааге размешчаныя буйныя міжнародныя прававыя органы: Міжнародны Суд ААН і Міжнародны крымінальны суд.

Гаага на моры[правіць | правіць зыходнік]

У тэрыторыю Гаагі ўваходзяць два важныя пляжы: Кейкдэйн (нідэрл.: Kijkduin), на захадзе гораду, і Схевенінген (нідэрл.: Scheveningen), папулярны ва ўсёй краіне, на поўначы. У былым рыбацкім пасёлку Схевенінген таксама знаходзіцца порт.

Транспарт[правіць | правіць зыходнік]

У Гаазе ёсць два чыгуначныя вакзалы: «Цэнтральны» (нідэрл.: Centraal Station), канчатковая станцыя для цягнікоў з Утрэхта і з усходу і поўначы Нідэрландаў, і «Галандскай ч.д.» (нідэрл.: Hollandse Spoor), дзе спыняюцца цягнікі на лініі Лейдэн-Ротэрдам і міжнародныя цягнікі ў Антверпен, Брусель і Парыж.

Гарадскі грамадскі транспарт уяўляе шчыльную сетку трамвайных і аўтобусных маршрутаў аператара «Гаагскага трамвайнага грамадства» (нідэрл.: Haagse Tramweg Maatschappij — HTM). У 2004 годзе быў адчынены трамвайны тунэль даўжынёй каля 2 кіламетраў пад цэнтрам горада з двума падземнымі станцыямі.

Гаага з'яўляецца вузлом аўтамабільных дарог. Ёсць аўтастрады ў Амстэрдам (А4 і А44), Ротэрдам (А13) і УтрэхтГерманія (А12).

Аэрапорта ў Гаазе няма (аэрапорт Ротэрдама знаходзіцца кіламетрах у 15 ад Гаагі, амстэрдамскі аэрапорт Схіпхол (нідэрл.: Schiphol) — у 40).

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. А таксама 15,54 км2 воды

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]